Revelation 15:2 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І бачыў я нібыта шкляное мора, зьмяшанае з вагнём; і тыя, што перамаглі зьвера і вобраз ягоны, і кляймо ягонае і лічбу імя ягонага, стаяць на гэтым шкляным моры, трымаючы гусьлі Божыя,
Belarusian 2017
І ўбачыў я нібы шкляное мора, змяшанае з агнём, і тых, што перамаглі звера, і абраз яго, і кляймо яго, і лічбу імя яго, якія стаялі на шкляным моры, трымаючы гуслі Божыя.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
I ўбачыў я нібы шклянае мора, зьмяшанае з агнём, і тых, што перамаглі зьвера, і абраз яго, і лічбу імя ягонага, як стаялі на шкляным моры, трымаючы гуслі Божыя.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I ўбачыў я нібы шклянае мора, зьмешанае з агнём, і тых, што перамагалі зьвера і абраз ягоны, і кляймо ягонае, і лічбу іменьня яго, якія стаялі на шкляным моры, маючы гусьлі Божыя;
Belarusian Bokun
І ўбачыў я нібы мора шкляное, зьмяшанае з агнём, і тых, якія перамагалі зьвера, і вобраз ягоны, і пазнаку ягоную, і лічбу імя ягонага, якія стаяць на моры шкляным, маючы гусьлі Божыя,