Revelation 18:13 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
карынкі і фіміяму, міры і ладану, і віна і алею, і мукі і пшаніцы, і быдла і авечак, і коней і калясьніц, і целаў і душ чалавечых.
Belarusian 2017
і карыцы, і духмянасцей, і фіміяму, і міра, і ладану, і віна, і алею, і чыстай мукі, і пшаніцы, і жывёлы, і авечак, і коней, і вазоў, і нявольнікаў, і душ людскіх.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
і цынамону, і духмянасьцяў, і пахаў, і масьці, і кадзілаў, і віна, і алівы, і чыстай мукі, і пшаніцы, і жывёлы, і авечак, і коней, і вазоў, і нявольнікаў, і душаў людзкіх.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
і цынамону, і пахнідлаў, і міра, і ладану, і віна, і алівы, і мукі, і пшаніцы, і скаціны й авечак, і каней ды вазоў, і целаў дый душ чалавечых.
Belarusian Bokun
і цынамону, і фіміяму, і міра, і ладану, і віна, і алею, і мукі, і пшаніцы, і скаціны, і авечак, і коней, і вазоў, і целаў і душаў чалавечых.