Revelation 2:10 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Ня бойся нічога, што табе выпадзе перацярпець. Вось, д’ябал будзе ўкідаць з асяродзьдзя вас у цямніцу, каб спакусіць вас, і будзеце мець скруху дзён дзесяць. Будзь верны да сьмерці, і дам табе вянок жыцьця.
Belarusian 2017
Нічога не бойся з таго, што трэба табе перанесці. Вось жа, мае намер укінуць некаторых з вас д’ябал у вязніцу, каб вас выпрабаваць, і будзеце цярпець гора на працягу дзесяці дзён. Будзь верны аж да смерці, і дам табе вянец жыцця.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Нічога ня бойся з таго, што трэба табе перанесьці. Вось жа пашле некаторых з вас д’ябал у вязьніцу, каб вас выпрабаваць, і будзеце цярпець гора праз дзесяць дзён. Будзь верны аж да сьмерці, і дам табе карону жыцьця.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Ня бойся нічога, што маеш выцярпець. Вось д’ябал маніцца кідаці спаміж вас, каб спакусіць; і зазнаеце гора дзесяць дзён. Будзь верны да сьмерці, і дам табе вянок жыцьця.
Belarusian Bokun
Не палохайся нічога, што маеш выцярпець. Вось, д’ябал мае кідаць [некаторых] з вас у вязьніцу, каб спакусіць вас; і будзеце мець прыгнёт дзесяць дзён. Будзь верны да сьмерці, і Я дам табе вянок жыцьця’.