Revelation 2:13 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
ведаючы твае дзеі, і што ты жывеш там, дзе трон сатаны, і што трымаеш імя Маё, і ня зрокся веры Мае нават у тыя дні, калі ў вас, дзе жыве сатана, забіты верны сьведка Мой Анціпа.
Belarusian 2017
Ведаю ўчынкі твае і што жывеш, дзе пасад шатана, і трымаеш імя Маё, і не выракся ты Маёй веры нават у тыя дні, калі ў вас, дзе пражывае шатан, быў забіты Мой верны сведка Антыпа.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Ведаю, што жывеш, дзе трон шатана, і трымаеш імя Маё, і не выракся ты Маёй веры нават у тыя дні, калі ў вас, дзе пражывае шатан, быў забіты Мой верны сьведка Антыпас.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Ведаю ўчынкі тваі, ды што жывеш там, дзе пасад шатана, і дзяржыш імя Мае ды не адрокся ад веры Маей у тыя дні, калі забіты быў у вас, дзе жыве сатана, верны Мой сьведка Антыпа.
Belarusian Bokun
‘Ведаю справы твае, і што жывеш там, дзе пасад шатана, і трымаеш імя Маё, і не адрокся веры Маёй у тыя дні, калі забіты быў у вас, дзе пасяліўся шатан, Антыпа, Мой верны сьведка.