Revelation 2:20 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Але маю крыху супроць цябе, бо ты патураеш жонцы Езавэлі, якая сябе называе прарочыцай, навучаць і зводзіць у зман рабоў Маіх, любаблуднічаць і есьці ідалаахвярнае.
Belarusian 2017
Аднак маю трохі супраць цябе, што дапускаеш жанчыне Езабэлі, якая называе сябе прарочыцай, вучыць і зводзіць паслугачоў Маіх, каб распуснічалі і спажывалі ахвяраванае балванам.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Аднак маю трохі супраць цябе, што дапускаеш жанчыне Езабэлі, якая называе сябе прарочыцай, вучыць і зводзіць слугаў Маіх, каб распутнічалі і спажывалі ахвяры для ідалаў.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Але маю крыху проці цябе: бо даеш жанчыне Езавелі, што называе сябе прарочыцай, вучыць і баламуціць рабоў маіх, жыць распусна ды есьці жэртвы ідалавыя.
Belarusian Bokun
Але маю супраць цябе крыху, бо ты дазваляеш жанчыне Езабэлі, якая называе сябе прарочыцай, вучыць і падманваць слугаў Маіх, [каб яны] жылі распусна і елі ахвяры ідалам.