Revelation 20:12 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І ўгледзеў я мёртвых, малых і вялікіх, якія стаялі перад Богам, і кнігі разгорнутыя былі; і іншая кніга разгорнутая, якая ёсьць кніга жыцьця; і суджаны былі мёртвыя, згодна з напісаным у кнігах, паводле ўчынкаў сваіх.
Belarusian 2017
І ўбачыў я перад пасадам памерлых, вялікіх і малых, што стаяць перад Богам. І былі адкрыты кнігі. І была адкрыта іншая кніга, кніга жыцця. І быў суд над памерлымі за тое, што напісана было ў кнігах, паводле іх ўчынкаў.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І ўбачыў я памёршых, вялікіх і малых, стаячых перад тронам. І былі адкрыты кнігі. І была адкрыта іншая кніга, кніга жыцьця. І быў суд над памёршымі за тое, што напісана было ў кнігах, паводле іх ўчынкаў.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I ўбачыў нябожчыкаў, малых ды вялікіх, стоячы перад Богам, і былі разгорнены кнігі; і разгарнулі іншую кнігу, што ёсьць жыцьця, і суджаны былі мёртвыя, як напісана ў кнігах, паводле ўчынкаў іхніх.
Belarusian Bokun
І ўбачыў я мёртвых, малых і вялікіх, якія стаялі перад Богам. І былі разгорнутыя кнігі; і разгарнулі іншую кнігу, якая ёсьць [кніга] жыцьця, і былі суджаныя мёртвыя паводле напісанага ў кнігах, паводле справаў сваіх.