Revelation 21:16 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А горад разьмешчаны чатырохкутнікам, і даўжыня ягоная такая самая, як і шырыня. І абмерыў ён горад трысьцінай на дванаццаць тысяч стадыяў; даўжыня і шырыня і вышыня ягоныя роўныя.
Belarusian 2017
І горад ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня яго роўная шырыні. І абмераў ён горад залатой трысцінай на дванаццаць тысяч стадый; і даўжыня яго, шырыня і вышыня – аднолькавыя.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І горад ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня яго роўная шырыні. І абмераў ён горад залатой трысьцінай на дванаццаць тысяч стадыяў; і даўжыня яго, вышыня і шырыня — аднолькавыя.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I места ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня ягоная такая-ж, як і шырыня. I абмерыў места трысьцінай на дванаццаць тысячаў стадыяў; і даўжыня ягоная і шырыня і вышыня аднолькавыя.
Belarusian Bokun
І горад ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня ягоная такая самая, як і шырыня. І ён абмераў горад трысьцінай на дванаццаць тысячаў стадыяў; і даўжыня, і шырыня, і вышыня ягоныя аднолькавыя.