Revelation 21:19 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Падмуркі гарадзкога мура ўпрыгожаны ўсялякімі каштоўнымі камянямі: падмурак першы — ясьпіс, другі — сапфір, трэці — халкідон, чацьвёрты — смарагд,
Belarusian 2017
Падмуркі муру горада ўпрыгожаны былі дарагімі камянямі: падмурак першы – яспісам, другі – сапфірам, трэці – халцэдонам, чацвёрты – смарагдам,
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Падмуркі муру горада ўпрыгожаны былі дарагім каменьнем. Падмурак першы — яспісам, другі — сапфірам, трэці — хадьцэдонам, чацьвёрты — шмарагдам,
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I падваліны муру мястовага прыаздоблены ўсякім каменьнем дарагім: першая падваліна ясьпіс, другая сапфір, трэцяя халькедон, чацьвершая шмарагд,
Belarusian Bokun
І падмуркі муру гораду аздобленыя ўсякім каштоўным камянём: першы падмурак — ясьпісам, другі — сапфірам, трэці — хальцэдонам, чацьвёрты — шмарагдам,