Revelation 4:1 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Пасьля гэтага я глянуў, і вось, дзьверы адчыненыя ў небе, і ранейшы голас, які я чуў як бы гук трубы, што гаварыў са мною, сказаў: узыдзі сюды, і пакажу табе, што мае быць пасьля гэтага.
Belarusian 2017
Пасля гэтага ўбачыў я: і вось, дзверы адчыненыя ў небе, і голас першы, які я пачуў, быў як быццам трубы, што размаўляла са мною і казала: «Увайдзі сюды, і Я пакажу табе тое, што павінна стацца пасля».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Пасьля гэтага ўбачыў я: і вось дзьверы адчыненыя ў небе, і голас першы, які я пачуў, быў як быццам голасам трубы, размаўляючай са мною і кажучай: “Увайдзі сюды, і Я пакажу табе тое, што павінна стацца пасьля”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Пасьля гэтага я глянуў, і вось дзьверы расчыненыя на небе, і першы голас, які я чуў, быццам голас трубы, гукаючы са мною, сказаў: узыйдзі сюды, і пакажу табе, што мусіць стацца пасьля гэтага;
Belarusian Bokun
Пасьля гэтага ўбачыў я, і вось, дзьверы адчыненыя ў небе, і першы голас, які я чуў, як трубы, які гаварыў са мною, сказаў: «Узыйдзі сюды, і Я пакажу табе, што мусіць стацца пасьля гэтага».