Revelation 4:3 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І Гэты, Які сядзеў, з выгляду быў падобны да каменя ясьпісу і сардысу; і вясёлка вакол трона, з выгляду падобная да смарагду.
Belarusian 2017
І Той, Хто сядзеў, падобны быў з выгляду да каменя з яспіса і сардыса, і вясёлка вакол пасада была падобная з выгляду да смарагдавай.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І Той, хто сядзеў, падобны быў з выгляду да каменя з ясьпіса і сардына, і вясёлка вакол трону была падобная з выгляду на шмарагд.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I Сідзячы з выгляду падобны быў да каменя ясьпісовага й сардыновага; і вясёлка навакол пасаду, з выгляду падобная да шмарагдовае.
Belarusian Bokun
І Той, Які сядзеў, падобны быў з выгляду да каменя ясьпісовага і сардыновага, і вясёлка вакол пасаду, з выгляду падобная да шмарагду.