Revelation 4:8 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І кожная з чатырох жывых істотаў мела па шэсьць крылаў абапал, а ўсярэдзіне яны поўныя вачэй; і ні ўдзень ані ўночы ня маюць спакою, заклікаючы: "Сьвяты, сьвяты, сьвяты Гасподзь Бог Усеўладны, Які быў, ёсьць і прыйдзе".
Belarusian 2017
І чатыры жывёліны мелі па шэсць крылаў, і навокал і ў сярэдзіне мелі поўна вачэй; і бесперапынна днём і ўночы яны ўскліквалі: «Святы, святы, святы Госпад Бог Усемагутны, Які быў, і Які ёсць, і Які прыйдзе».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І чатыры жывёлы мелі па шэсьць крылаў і навакол, і ўсярэдзіне мелі поўна вачэй; і бесперапынна днём і ноччу яны ўскліквалі: “Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Госпад Бог Усемагутны, які быў, і які ёсьць, і які прыходзіць”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I чатыры жывёлы, кожная па сабе, мелі па шэсьць крыльляў наўкола і ўсярэдзіне поўны вачэй; і ўдзень і ўначы ня маюць супачынку, гаворачы: Сьвят, Сьвят, Сьвят Госпад Бог Уседзяржыцель, што быў і што ёсьць і што йдзе.
Belarusian Bokun
І чатыры жывёлы, кожная па сабе, мелі па шэсьць крылаў наўкола, і ўсярэдзіне поўныя вачэй; і ня маюць яны супачынку ўдзень і ўначы, кажучы: «Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Госпад Бог Усеўладны, Які быў, і Які ёсьць, і Які прыходзіць».