Revelation 5:6 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І я глянуў, і вось, пасярод трона і чатырох жывых істотаў і сярод старцаў стаяла Ягня нібы заколатае, і мела сем рагоў і сем вачэй, якія ёсьць сем духаў Божых, пасланых на ўсю зямлю.
Belarusian 2017
І ўбачыў я між пасадам і чатырма жывёлінамі сярод старэйшынаў Ягня стаіць, быццам забіты, маючы сем рагоў і сем вачэй, якія ёсць сем духаў Божых, пасланых на ўсю зямлю.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І ўбачыў я між тронам і чатырма жывёламі, пасярод старых Ягня стаячае, быццам забітае, маючае сем рагоў і сем вачэй, якія ёсьць сем духаў Божых, пасланых на ўсю зямлю.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I глянуў я, і вось пасярод пасаду й чатырох жывёлаў ды пасярод старыкоў Ягня стаіць, быццам заколенае, маючы сем рагоў і сем вачэй, што ёсьць сем духаў Божых, пасланых на ўсю зямлю.
Belarusian Bokun
І я ўбачыў, і вось, пасярод пасаду і чатырох жывёлаў, і пасярод старостаў Ягня стаіць, быццам забітае, Які мае сем рагоў і сем вачэй, што ёсьць сем духаў Божых, якія пасланыя на ўсю зямлю.