Revelation 5:8 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І калі Ён узяў кнігу, тады чатыры жывыя істоты і дваццаць чатыры старцы ўпалі перад Ягнём, маючы кожны гусьлі і залатыя чары, поўныя фіміяму, якія ёсьць малітвы сьвятых;
Belarusian 2017
І калі ўзяў кнігу, чатыры жывёліны і дваццаць чатыры старэйшыны ўпалі перад Ягнём, маючы кожны гуслі і залатыя чары, поўныя фіміяму, якія ёсць малітвы святых,
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І калі ўзяло кнігу, чатыры жывёлы і дваццаць чатыры старыя ўпалі перад Ягнём, маючы кожны гарфу і залатыя чашы, поўныя пахнідлаў, якія ёсьць малітвы сьвятых,
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I, як узяло кнігу, чатыры жывёлы й дваццаць чатыры старыкі ўпалі прад абліччам Ягняці, маючы кожын гусьлі й чары залатыя, поўныя пахнідлаў, што ёсьць малітвы сьвятых;
Belarusian Bokun
І калі ўзяў Ён кнігу, чатыры жывёлы і дваццаць чатыры старосты ўпалі прад Ягнём, маючы кожны гусьлі і чары залатыя, поўныя фіміяму, які ёсьць малітвы сьвятых,