Revelation 6:1 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І я ўгледзеў, што Ягня зьняло першую зь сямі пячатак, і я пачуў адну з чатырох жывых істотаў, якая гаварыла як бы грамавым голасам: ідзі і глядзі!
Belarusian 2017
І ўбачыў я, як Ягня зняў першую з сямі пячатак, і пачуў, як адна з чатырох жывёлін сказала быццам гукам грымоты: «Прыйдзі і глядзі!»
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Пасьля убачыў я, як Ягня зламала першую з сямі пячатак, і пачуў, як адна з жывёлаў сказала быццам гукам грымоты: “Прыйдзі і паглядзі!”
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I ўбачыў я, што Ягня зьняло адну з пячацяў, і пачуў адну з чатырох жывёлаў, мовячы быццам грымотным голасам: Ідзі ды глядзі.
Belarusian Bokun
І ўбачыў я, што Ягня адчыніў адну з пячатак, і я пачуў адну з чатырох жывёлаў, якая казала быццам голасам грымотным: «Прыйдзі і глядзі».