Revelation 6:10 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І залямантавалі яны моцным голасам, кажучы: дакуль, Уладыка сьвяты і праведны, ня судзіш і ня помсьціш жыхарам зямным за кроў нашу?
Belarusian 2017
І гаманілі яны гучным голасам, кажучы: «Госпадзе, святы і справядлівы, як доўга будзеш марудзіць з судом і помстай за нашу кроў над жыхарамі зямлі?»
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І гаманілі яны гучным голасам, кажучы: “Госпадзе, Сьвяты і справядлівы, як доўга будзеш марудзіць з судом і помстай за нашу кроў над жыхарамі зямлі?”
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Дакуль, Валадару Сьвяты і Праўдзівы, ня судзіш і ня мсьцішся за кроў нашу над жыхарамі зямлі?
Belarusian Bokun
І закрычалі яны голасам вялікім, кажучы: «Дакуль, Уладару Сьвяты і Праўдзівы, ня судзіш і ня помсьціш за кроў нашу жыхарам зямлі?»