Revelation 6:4 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І выйшаў другі конь гняды; і таму, хто на ім сядзеў, дадзена было ўзяць мір зь зямлі, і каб забівалі адзін аднаго; і дадзены яму вялікі меч.
Belarusian 2017
І выйшаў тады іншы конь, агніста-чырвоны; і таму, што сядзеў на ім, дадзена, каб спыніў супакой на зямлі, каб людзі адны другіх забівалі, і дадзены яму вялікі меч.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І выйшаў тады іншы конь, рыжы; і седзячаму на ім дадзена (ўлада), каб спыніў супакой на зямлі, каб людзі адны другіх забівалі, і дадзены яму вялікі меч.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I выйшаў другі конь рыжы, і коньніку на ім дадзена ўзяць мір із зямлі, ды каб адны адных забівалі; і дадзены яму меч вялізарны.
Belarusian Bokun
І выйшаў іншы конь, чырвоны, і вершніку на ім дадзена забраць супакой з зямлі, і каб адны адных забівалі; і дадзены яму меч вялікі.