Revelation 7:14 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Я сказаў яму: ты ведаеш, уладару. І ён сказаў мне: гэта тыя, якія прыйшлі ад вялікае скрухі; яны абмылі вопратку сваю і адбялілі вопратку сваю Крывёю Ягняці.
Belarusian 2017
А я сказаў яму: «Гаспадару мой, ты ведаеш». І ён сказаў мне: «Гэта тыя, якія выйшлі з вялікага ўціску, і абмылі свае вопраткі, і выбелілі іх у Крыві Ягняці.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
А я сказаў Яму: “Гаспадару мой, ты гэта ведаеш”. І ён сказаў мне: “Гэта тыя, якія выйшлі з вялікага гора, і абмылі свае вопраткі, і выбелілі іх у крыві Ягняці.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
І я сказаў яму: Ты ведаеш, пане. I сказаў ён мне: Гэта тыя, што прыйшлі з вялікага гора; яны памылі вопраткі свае і выбелілі вопраткі свае ў крыві Ягняці.
Belarusian Bokun
І я сказаў яму: «Пане, ты ведаеш». І ён сказаў мне: «Гэта тыя, якія прыйшлі з вялікага прыгнёту. І яны памылі вопраткі свае і выбелілі вопраткі свае ў крыві Ягняці.