Revelation 8:12 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Чацьвёрты анёл затрубіў, і ўдар спасьціг траціну сонца і траціну месяца і траціну зорак, так што зацьмілася траціна іх, і траціна дня не сьвяціла больш — так, як і ночы.
Belarusian 2017
І чацвёрты анёл затрубіў. І тады была пашкоджана трэцяя частка сонца, і трэцяя частка месяца, і трэцяя частка зорак, каб пацямнела іх трэцяя частка, і ўдзень не яснела трэцяя частка, і таксама ноччу.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І чацьвёрты анёл затрубіў. І тады была пашкоджана трэцяя частка сонца, і трэцяя частка месяца, і трэцяя частка зорак, так што пацямнела іх трэцяя частка, а дзень роўна з ночай страцілі трэцюю частку сваёй яснасьці.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I чацьверты Ангел затрубіў, і была паражона траціна сонца і траціна месяца і траціна зорак, каб траціна іх зацьмілася, ды каб дзень траціну не сьвяціў і таксама ночка.
Belarusian Bokun
І чацьвёрты анёл затрубіў, і былі пашкоджаная трэцяя частка сонца і трэцяя частка месяца і трэцяя частка зорак, каб трэцяя частка іх зацьмілася, і каб дзень не сьвяціў трэцюю частку сваю, і падобна ноч.