Revelation 8:13 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І бачыў я і чуў аднаго анёла, які ляцеў пасярод неба і прамаўляў гучным голасам: гора, гора, гора жывым на зямлі ад астатніх трубных галасоў трох анёлаў, якія будуць трубіць!
Belarusian 2017
Потым глянуў я і пачуў аднаго анёла, які ляцеў па сярэдзіне неба, голасна ўскрыкваючы: «Гора, гора, гора тым, хто жыве на зямлі ад гукаў іншых труб трох анёлаў, якія павінны неўзабаве трубіць».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Потым глянуў я і пачуў голас аднаго анёла, які ляцеў па сярэдзіне неба, голасна ускрыкваючы: “Гора, гора, гора жыхарам зямлі ад трубных галасоў трох анёлаў, якія павінны неўзабаве трубіць”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I бачыў я і чуў, як адзін Ангел ляцеў пасярод неба і вялікім голасам гаварыў: Гора, гора, гора жыхарам зямлі ад рэшты трубных галасоў трох Ангелаў, што маюць трубіць!
Belarusian Bokun
І ўбачыў я, і пачуў, як адзін анёл ляцеў пасярод неба і казаў вялікім голасам: «Гора, гора, гора жыхарам зямлі ад рэшты трубных галасоў трох анёлаў, якія маюць трубіць!»