Revelation 9:20 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А рэшта людзей, якія не памерлі ад гэтых пошасьцяў, не раскаяліся ў дзеях рук сваіх, так каб не пакланяцца дэманам і залатым, срэбраным, медным, каменным і драўняным ідалам, якія ня могуць ні бачыць, ні чуць, ні хадзіць;
Belarusian 2017
І рэшта людзей, якія не былі выгублены гэтымі бедствамі, не навярнуліся ад спраў рук сваіх, каб не пакланяцца дэманам і балванам залатым, і срэбраным, і медным, і каменным, і драўляным, якія не могуць ані бачыць, ані чуць, ані хадзіць,
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І рэшта людзей, якія не былі выгублены гэтымі бедствамі, не навярнуліся з учынкаў рук сваіх, каб не пакланяцца дэманам і залатым балванам, і серабраным, і сьпіжовым, і каменным, і драўляным, якія ня могуць ані бачыць, ані чуць, ані хадзіць,
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I рэшта людзей, што ня былі пазабіваны плягамі гэтымі, не пакаяліся ў дзелох рук сваіх, каб не пакланяцца дэманам ды ідалам залатым і сярэбраным, і мядзяным, і каменным, і драўляным, што ані бачыць ня могуць, ані чуць, ані хадзіць;
Belarusian Bokun
І рэшта людзей, што не была забітая плягамі гэтымі, не навярнулася ад справаў рук сваіх, каб не пакланяцца дэманам і ідалам залатым, і срэбным, і мядзяным, і каменным, і драўляным, якія ані бачыць ня могуць, ані чуць, ані хадзіць;