Revelation 9:4 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І сказана было ёй, каб ня чыніла шкоды траве зямной, і ніякай зеляніне і ніякаму дрэву, а толькі адным людзям, якія ня маюць Божай пячаткі на лобе сваім.
Belarusian 2017
І сказана ёй не шкодзіць траве зямлі, ані якой зеляніне, ані якім дрэвам, толькі адным людзям, якія не маюць пячаткі Божай на чолах.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І сказана ёй ня шкодзіць траве зямлі, ані ніякай зеляніне, ані ніякім дрэвам, толькі людзям, якія ня маюць пячаткі Божай на чолах сваіх.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
і сказана ей, каб не рабіла шкоды траве зямной, ані зельлю ніякаму, ані дрэву ніякаму, а толькі адным людзям, якія ня маюць пячаці Божае на лабох сваіх;
Belarusian Bokun
і сказана ёй, каб не рабіла шкоды ані траве зямной, ані ўсякай зеляніне, ані ўсякаму дрэву, а толькі адным людзям, якія ня маюць пячаткі Божае на ілбах сваіх;