Revelation 9:6 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
У тыя дні людзі будуць шукаць сьмерці, ды ня знойдуць яе; захочуць памерці, ды сьмерць уцячэ ад іх.
Belarusian 2017
І ў тыя дні людзі будуць шукаць смерці, але не знойдуць яе, і будуць хацець памерці, але ўцячэ смерць ад іх.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І ў тыя дні людзі будуць шукаць сьмерці, але ня знойдуць яе, і будуць хацець памерці, але ўцячэ сьмерць ад іх.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
і ў гэтыя дні шукацімуць людзі сьмерці і ня знойдуць яе; і жадацімуць памерці, ды сьмерць будзе ўцякаці ад іх.
Belarusian Bokun
І ў тыя дні людзі будуць шукаць сьмерці і ня знойдуць яе, і будуць жадаць памерці, і сьмерць будзе ўцякаць ад іх.