Romans 1:20 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
бо нябачнае ў Ім, вечная сіла Ягоная і боскасьць, ад стварэньня сьвету праз сузіраньне тварэньняў бачныя, так што яны ня маюць выбачэньня.
Belarusian 2017
Ды ад стварэння свету нябачнае Божае і спрадвечная Яго магутнасць і Боскасць выяўляюцца розуму праз тое, што створана, так што яны не могуць апраўдацца.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Бо ад стварэньня сьвету нябачная Яго (істота), і спрадвечная Яго магутнасьць, і боства выяўляюцца розуму праз Яго творы, так што ня могуць апраўдацца ад віны.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
бо нявідомае Яго, вечная сіла Яго і Божства ад стварэньня сьвету праз разважаньне аб творах відомым робіцца, каб быць ім без апраўданьня
Belarusian Bokun
Бо нябачнае Яго, і вечная моц Яго, і Боскасьць ад стварэньня сьвету відочныя праз разважаньне пра творы [Ягоныя], каб быць ім без апраўданьня,