Romans 1:27 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
гэтак сама і мужчыны, занядбаўшы прыроднае паяднаньне з жаночым полам, распальваліся пахацінствам сваім адзін да аднаго, мужчыны на мужчынах чынілі сорам і атрымлівалі самі ў сабе расплату за сваю аблуду.
Belarusian 2017
Падобна і мужчыны, кінуўшы натуральныя зносіны з жанчынай, загарэліся пажадлівасцю адзін да аднаго, мужчыны з мужчынамі сорам робячы і атрымоўваючы для саміх сябе належную адплату за сваю распусту.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Падобна і мужчыны, кінуўшы натуральныя зносіны з жанчынай, загарэліся пажаданьнем адзін да аднаго, мужчыны з мужчынамі сорам робячы і атрымоўваючы на сабе належную адплату за сваю распусту.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Гэтак сама і мужчыны, пакінуўшы прыроднае карыстаньне з жаночага полу, распаляліся пажадлівасьцяй адзін да аднаго, мужчыны на мужчынах сорам робячы і атрымліваючы ў самых сабе належную адплату за свой блуд.
Belarusian Bokun
Падобна і мужчыны, пакінуўшы прыродныя зносіны з жанчынамі, распаляліся ў пажадлівасьці сваёй адзін да аднаго, мужчыны з мужчынамі непрыстойнасьць робячы і атрымліваючы ў саміх сабе належную адплату за свой падман.