Romans 10:14 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Але як паклікаць Таго, у Каго ня ўверавалі? як верыць у Таго, пра Каго ня чулі? як пачуць без прапаведніка?
Belarusian 2017
Як жа могуць прызываць Таго, у Каго не паверылі? Або як павераць у Таго, пра Якога не чулі? Але як жа пачуць без прапаведніка?
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Як жа могуць прызываць Таго, у каго ня ўверылі? Або як увераць у Таго, аб кім ня чулі? Як жа мелі чуць, калі ім ніхто не вясьціў?
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Але як клікаць Таго, у Каго ня ўверавалі? Як верыць у Таго, аб Кім ня чулі? Як чуць без абвяшчаючага?
Belarusian Bokun
Але як прызываць Таго, у Каго ня вераць? А як верыць у Таго, пра Каго ня чулі? Як чуць без таго, хто абвяшчае?