Romans 10:15 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І як прапаведаваць, калі ня будзе пасланых? як напісана: "якія прыгожыя ногі ў вястуноў міру, вястуноў добрай весткі!"
Belarusian 2017
І як жа прапаведаваць, калі не пасылаюць? Як напісана: «Якія прыгожыя ногі тых, якія дабравесцяць мір, абвяшчаюць добрую вестку!»
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Як жа маглі ім вясьціць, калі б не былі пасланыя? Як напісана: “Як прыгожыя ногі тых, каторыя вясьцяць добрую вестку!”
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I як абвяшчаць, калі ня будуць пасланыя? Водле напісанага: Як прыгожыя ногі абвяшчаючага мір, прапаведываючага добрае! (Ісая 52:7)
Belarusian Bokun
А як абвяшчаць, калі не былі пасланыя? Як напісана: «Якія прыгожыя ногі таго, хто дабравесьціць супакой, дабравесьціць добрае!»