Romans 10:18 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Але пытаюся: хіба яны ня чулі? Наадварот, "па ўсёй зямлі прайшоў голас іхні, і да межаў сусьвету іхнія словы".
Belarusian 2017
Дык кажу: ці яны не пачулі? Але ж наадварот: «Па ўсёй зямлі загучаў голас іх, і словы іх – аж да ўскрайкаў свету».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Дык пытаю: Ці яны ня чулі? Але ж: “Па ўсёй зямлі загучэў голас іхні, і словы іхнія аж на край сьвету”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Але кажу: ці-ж яны ня чулі? Наадварот: на ўсю зямлю разыйшоўся голас іх, і да межаў сусьвету словы іх. (Псал 18:5)
Belarusian Bokun
Але кажу: Ці ж яны ня чулі? Наадварот, «на ўсю зямлю пайшоў голас іхні, і да межаў сусьвету — словы іхнія».