Romans 11:4 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Што ж кажа яму (Божы) адказ? "Я захаваў Сабе сем тысяч чалавек, якія ня схілілі каленяў перад Ваалам".
Belarusian 2017
А што ж кажа яму адказ Божы? «Пакінуў Я Сабе сем тысяч мужоў, якія не ўкленчылі перад Баалам».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Ды як гучаў яму адказ Божы? “Пакінуў Я сабе сем тысяч мужоў, каторыя не ўкленчылі перад Баалам”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Што-ж кажа яму (Божы) адказ? Я пакінуў Сабе сем тысячаў чалавекаў, што ня ўкленчылі перад Ваалам. (3 Царств. 19:18)
Belarusian Bokun
Але што кажа яму адказ Божы? «Я пакінуў Сабе сем тысячаў мужоў, якія не схілілі калены перад Баалам».