Romans 13:9 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Бо запаведзі: не распусьнічай, не забівай, ня крадзь, ня сьведчы ілжыва, не зажадай чужога, і ўсе іншыя ляжаць у гэтым слове: любі блізкага твайго, як самога сябе.
Belarusian 2017
Бо прыказанні: «Не чужалож, не забівай, не крадзі, не сведчы фальшыва, не пажадай», – ды калі ёсць якая іншая пастанова, – змяшчаюцца ў гэтым вось слове: любі блізкага свайго як сябе самога.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Бо прыказаньні: Не чужалож, Не забівай, Не крадзі, Не пажадай ды ўсе іншыя зьмяшчаюцца ў гэтым вось слове: Любі бліжняга свайго як сябе самога.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Бо запаведзі: ня блудзі, не забівай, не крадзі, ня сьведчы крыва, не жадай чужога, і калі ёсьць іншая запаведзь - зьмяшчаюцца ў вось гэтым слове: любі бліжняга твайго, як самога сябе. (Ляв 19:18)
Belarusian Bokun
Бо прыказаньні «Не чужалож», «Не забівай», «Не крадзі», «Ня сьведчы фальшыва», «Не пажадай» і кожнае іншае зьмяшчаюцца ў гэтым слове: «Любі бліжняга твайго як самога сябе».