Romans 14:6 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Хто лічыцца з днём, дзеля Госпада лічыцца; і хто ня лічыцца з днём, дзеля Госпада ня лічыцца. Хто есьць, дзеля Госпада есьць, бо дзякуе Богу; і хто ня есьць, дзеля Госпада ня есьць і дзякуе Богу.
Belarusian 2017
Хто адрознівае дні, адрознівае іх дзеля Госпада; і хто не адрознівае дзень, дзеля Госпада не адрознівае. І хто есць, есць дзеля Госпада, бо Богу дзякуе; і хто не есць, не есць дзеля Госпада і дзякуе Богу.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Хто захоўвае некаторыя дні, захоўвае іх дзеля Госпада, і хто есьць (усё), есьць дзеля Госпада, бо Богу дзякуе; і хто ня есьць (ўсё), ня есьць дзеля Госпада, і дзякуе Богу.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Хто адрозьнівае дні, дзеля Госпада адрозьнівае; і хто не адрозьнівае дзён, дзеля Госпада не адрозьнівае. Хто есьць, дзеля Госпада есьць, бо дзякуе Богу. I хто ня есьць, дзеля Госпада ня есьць, ды дзякуе Богу.
Belarusian Bokun
Хто адрозьнівае дні, дзеля Госпада адрозьнівае; і хто не адрозьнівае дзён, дзеля Госпада не адрозьнівае. Хто есьць, дзеля Госпада есьць, бо дзякуе Богу. І хто ня есьць, дзеля Госпада ня есьць, і дзякуе Богу.