Romans 4:11 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І знак абразаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці празь веру, якую меў у неабразаньні, так што ён стаўся бацькам усіх веруючых у неабразаньні, каб і ім залічылася праведнасьць,
Belarusian 2017
і ён атрымаў знак абразання, як пячатку справядлівасці праз веру, якую меў яшчэ ў неабрэзанасці, каб стаўся ён бацькам усіх тых, хто верыць у неабрэзанасці, каб і ім была залічана справядлівасць,
Belarusian Bible (CHNT) 1999
і ён атрымаў знак абразаньня, як пячаць апраўданьня, атрыманага з веры, якую меў яшчэ тады, калі ня быў абрэзаны. Такім чынам ён — бацька усіх тых, каторыя, ня маючы абразаньня, вераць, каб і ім было гэта залічана на апраўданьне,
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I знак абрэзаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці праз веру, якую меў у неабрэзаньні, так што ён стаўся айцом усіх веруючых у неабрэзаньні, каб і ім залічана была праведнасьць,
Belarusian Bokun
І знак абразаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці веры, якую [ён меў] у неабразаньні, каб быў ён бацькам усіх, хто верыць у неабразаньні, каб і ім залічана была праведнасьць,