Romans 5:16 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І дар ня як суд за аднаго грэшніка; бо суд за адну правіну прыносіць асуду, а дар мілаты за многія правіны — апраўданьне.
Belarusian 2017
І дар не такі, што за аднаго [чалавека], што зграшыў, бо прысуд за аднаго – на пакаранне, а ласка – на апраўданне за многія злачынствы.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І ня так справа з дарам, як з правіненьнем аднаго. Калі бо адзін грэх толькі выклікае асуджэньне, то ласка дае апраўданьне многіх грахоў.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I дар не як за аднаго саграшыўшага; бо суд за адзін праступак на асуджэньне, а з ласкі на апраўданьне ад многіх.
Belarusian Bokun
І дар не такі, як тое, што праз аднаго, які зграшыў; бо суд праз таго аднаго — на асуджэньне, а дар [ласкі] — на апраўданьне ад многіх грахоў.