Romans 6:4 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Дык вось, мы і пахаваныя зь Ім хрышчэньнем у сьмерць, каб, як Хрыстос уваскрэс зь мёртвых славаю Айца, так і нам хадзіць у абноўленым жыцьці.
Belarusian 2017
Таму праз хрост мы разам з Ім пахаваны ў смерць, каб, як Хрыстос быў уваскрашоны з мёртвых славаю Айца, так і мы пачалі жыць абноўленым жыццём.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Таму праз хрост мы разам з Ім пахаваныя ў сьмерць, каб як Хрыстос быў уваскрошаны з памёршых славаю Айца, так і мы пачалі жыць абноўленым жыцьцём.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Дык мы пахавалі сябе з Ім хрышчэньнем у сьмерць, каб, як Хрыстос уваскрос з памершых цераз славу Айца, так і нам хадзіць у абноўленым жыцьці.
Belarusian Bokun
Дык мы пахаваныя з Ім хрышчэньнем у сьмерць, каб, як Хрыстос уваскрос з мёртвых праз славу Айца, так і мы хадзілі ў абнаўленьні жыцьця.