Romans 8:23 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
і ня толькі яны, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы ў сабе енчым, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.
Belarusian 2017
Ды не толькі, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы ўнутры сябе ўздыхаем, чакаючы ўсынаўлення, адкуплення цела нашага.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Ды ня толькі стварэньне, але і мы самі, маючыя пачатак Духа, і мы ўнутры ўздыхаем, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
дый ня толькі яно, але й мы самі, што маем зачатак Духа, і мы ў сабе стогнем, ждучы ўсынаўленьня, выкупленьня цела нашага.
Belarusian Bokun
І ня толькі яно, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы самі ў сабе ўздыхаем, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.