Song of Solomon 5:1 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Увайшоў я ў мой сад, сястрыца, нявеста, сабраў маёй міры з бальзамам, паеў сотаў зь мёдам маім, напіўся віна майго з малаком маім. Ежце, сяброве, пеце і наядайцеся, родныя!
Belarusian 2017
«Хай увойдзе ўлюбёны мой у сад свой і хай пакаштуе найлепшыя плады яго». «Увайшоў я у сад мой, сястра мая, нявеста; збіраў міру маю з пахамі маімі, спажываў соты з мёдам, піў віно з малаком маім. Ежце, сябры, і піце, і насычайцеся, найдаражэйшыя!»
Belarusian Bokun
«Я ўвайшоў у сад мой, сястра мая, нявеста; зьбіраю міру маю з пахнідламі маімі, ем соты мае з мёдам маім, п’ю віно маё з малаком маім. Ешце, сябры, і піце, і насычайцеся каханьнем!»