Titus 1:12 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Зь іх самых адзін, вершатворца, сказаў: "Крыцяне заўсёды хлусы, злыя зьвяры, вантробы ляныя".
Belarusian 2017
Сказаў жа адзін з іх, уласны іх прарок: «Крыцяне заўжды хлусяць, лютыя звяры, гультайскія жываты».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Сказаў жа адзін з іх саміх, уласны іхні прарок: "Крыцяне заўжды хлусяць, лютыя зьвяры, гультайскія жываты".
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Сказаў жа нехта з іх, уласны іх прарок: Крыцяне заўсёды ілгуць, зьверы лютыя, чэравы ляныя.
Belarusian Bokun
Сказаў нехта з іх, уласны іхні прарок: «Крыцяне заўсёды хлусяць, зьвяры ліхія, жываты гультайскія».