bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian 2017
/
1 Samuel 14
1 Samuel 14
Belarusian 2017
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 15 →
1
Аднаго дня сын Саўла Ёнатан сказаў свайму паслугачу: «Хадзем, падыдзем да варты філістынцаў, якая там, насупраць». А бацьку свайму не сказаў аб гэтым.
2
Саўл тады сядзеў каля мяжы Габы пад дрэвам граната, што было ў Магроне, а пры ім быў народ, каля шасцісот чалавек.
3
І Ахія, сын Ахітуба, брата Іхабода, сына Пінхаса, які нарадзіўся ад Гэлі, святара Госпада ў Сіло, насіў тады эфод. Але і народ не ведаў, што Ёнатан пайшоў.
4
А паміж узвышшамі, якія хацеў прайсці Ёнатан, каб дабрацца да варты філістынцаў, тут і там, на адным і другім баку былі грабяні скал, адна называлася Басэс, а другая — Сэнэ;
5
адна скала ўзнімалася на поўначы насупраць Міхмаса, а другая — на поўдні насупраць Габы.
6
А Ёнатан сказаў свайму маладому збраяносцу: «Хадзем, падыдзем да варты гэтых неабрэзаных, можа, Госпад дапаможа нам: бо Госпаду не цяжка ратаваць праз многіх ці праз некалькіх».
7
І збраяносец яго сказаў яму: «Рабі ўсё, што падабаецца душы тваёй. Ідзі, куды хочаш; я буду з табою, дзе пажадаеш».
8
І кажа Ёнатан: «Вось, мы падыдзем да гэтых людзей. І калі пакажамся ім,
9
то, калі яны скажуць нам вось так: “Стойце, пакуль мы падыдзем да вас” — будзем стаяць на сваім месцы і не будзем падыходзіць да іх,
10
а калі яны скажуць: “Хадзіце да нас”, — то пойдзем, бо выдаў іх Госпад у нашы рукі; гэта будзе нам знакам».
11
І паказаліся яны абодва варце філістынцаў. І сказалі філістынцы: «Бач, гебраі выходзяць з пячор, у якіх яны хаваліся».
12
І людзі з варты звярнуліся да Ёнатана і да збраяносца яго, і казалі: «Хадзіце да нас, скажам вам нешта». І сказаў Ёнатан збраяносцу свайму: «Ідзі за мною, бо Госпад аддаў іх у рукі Ізраэля».
13
А ўзлазіў Ёнатан, чапляючыся рукамі і нагамі, і збраяносец яго — за ім; падалі філістынцы перад Ёнатанам, і збраяносец яго забіваў іх, ідучы за ім.
14
І быў гэта першы ўдар, калі Ёнатан і збраяносец яго забілі каля дваццаці чалавек амаль на палове палетка, які пара валоў за дзень узарэ.
15
Тады ахапіў страх лагер у палях; але і ўвесь народ варты іх, і тыя, хто ішоў, каб рабаваць, аслупянелі; і задрыжэла зямля, і страх быў учынены Богам.
16
І вартаўнікі Саўла, якія былі ў Габе Бэньяміна, назіралі; і вось, мноства людзей кідаліся туды і сюды, разбягаючыся.
17
І Саўл загадаў людзям, што з ім былі: «Праверце і паглядзіце, каго ў нас не хапае?» І калі праверылі, убачылі, што няма Ёнатана і яго збраяносца.
18
І сказаў Саўл Ахіі: «Прынясі эфод». Бо ён насіў эфод у той дзень перад абліччам сыноў Ізраэля.
19
І калі Саўл размаўляў са святаром, у лагеры філістынцаў замяшанне яшчэ больш узрастала; і патроху павялічвалася, і давала больш ясны водгук. І сказаў Саўл святару: «Апусці руку сваю».
20
І сабраліся Саўл і ўсе людзі, якія былі з ім, і пайшлі аж да месца бою. І вось, там меч кожнага быў звернуты супраць блізкага свайго; замяшанне было вельмі вялікае.
21
Але і гебраі, якія былі з філістынцамі і ўчора, і заўчора і прыйшлі з імі ў лагер, папераходзілі і яны да ізраэльцаў, якія былі з Саўлам і Ёнатанам.
22
Таксама ўсе ізраэльцы, якія хаваліся на гары Эфраіма, чуючы, што філістынцы ўцякаюць, самі далучыліся да сваіх у баі.
23
І збавіў Госпад у той дзень Ізраэль, а бой ішоў аж да Бэт-Авэна.
24
І былі ізраэльцы надта змучаныя ў той дзень; а Саўл прывёў народ да прысягі, кажучы: «Хай будзе пракляты той чалавек, які будзе есці хлеб перад вечарам, пакуль я не адпомшчу сваім ворагам!» І ўвесь народ не спажываў ежы.
25
І ўвесь народ зямлі ўвайшоў у лес, у якім быў мёд на паляне.
26
І народ увайшоў у лес, і з’явіўся цякучы мёд. І ніхто не паднёс яго рукой да вуснаў сваіх; бо баяўся народ прысягі.
27
Ёнатан жа не чуў, як бацька яго звязаў народ прысягай, і працягнуў ён канец палкі, якую меў у руцэ, і абмакнуў у пласце мёду, і паднёс да вуснаў рукою сваёю, і вочы яго праяснелі.
28
І сказаў яму тады адзін з народа, адказваючы: «Бацька твой звязаў прысягаю народ, кажучы: “Пракляты, хто сёння пакаштуе хлеба! Хоць народ быў вельмі змучаны”».
29
І Ёнатан сказаў: «Замучыў бацька мой зямлю! Бачыце, як праяснелі вочы мае, калі я крыху пакаштаваў гэтага мёду;
30
тым больш, калі б народ падсілкаваўся сёння са здабычы ворагаў сваіх, якую здабыў, напэўна, большым быў бы ўдар па філістынцах».
31
Такім чынам, у той дзень білі яны філістынцаў ад Міхмаса аж да Аялона, а народ быў вельмі змучаны.
32
І кінуўся народ на здабычу, і набраў авечак, валоў і цялят, і рэзалі іх на зямлі, і елі разам з крывёю.
33
І паведамілі аб гэтым Саўлу: «Народ грашыць перад Госпадам, ядучы з крывёю». Ён адказаў: «Дапусціліся вы ліхоты. Прыкаціце сюды да мяне вялікі камень».
34
І сказаў Саўл: «Разыдзіцеся між людзей і скажыце ім: хай прывядзе да мяне кожны вала свайго і барана, і забіце яго на гэтым камені і ежце; і не грашыце перад Госпадам, ядучы разам з крывёю». Такім чынам, увесь народ прыводзіў, што меў у сваёй руцэ ў тую ноч, і забівалі там.
35
А потым Саўл збудаваў ахвярнік Госпаду; гэта быў першы ахвярнік, які ён збудаваў Госпаду.
36
І сказаў Саўл: «Нападзём на філістынцаў ноччу, і, пакуль развіднее, знішчым іх, і не пакінем з іх аніводнага чалавека». І народ сказаў: «Усё, што добрым здаецца ў вачах тваіх, рабі». І святар сказаў: «Прыступім тут да Бога».
37
Тады Саўл пытаўся ў Бога: «Ці ісці ў пагоню за філістынцамі? Ці аддасі Ты іх у рукі Ізраэля?» Але Ён не адказаў яму ў той дзень.
38
І сказаў Саўл: «Збярыцеся сюды ўсе кіраўнікі народа і заўважце, праз каго здарыўся грэх гэты сёння.
39
Бо — жыве Госпад, Збаўца Ізраэля, — калі і праз Ёнатана, сына майго, сталася гэта, хай памрэ». На гэта ніхто з усяго народа не запярэчыў яму.
40
І сказаў ён усяму Ізраэлю: «Вы станьце на адзін бок, а я з Ёнатанам, сынам маім, — на другі». Адказаў народ Саўлу: «Што добрым здаецца ў вачах тваіх — рабі».
41
І запытаўся Саўл у Госпада, Бога Ізраэля: «Чаму не адказаў Ты паслугачу свайму сёння? Госпадзе, Божа Ізраэля, дай сведчанне: калі ёсць гэтая правіннасць у народзе Тваім Ізраэлі, дай урым». І выкрыты былі Ёнатан і Саўл, а народ выйшаў збаўлены.
42
І Саўл загадаў: «Кідайце жэрабя паміж мною і паміж сынам маім Ёнатанам». І жэрабя выпала на Ёнатана.
43
А Саўл спытаўся ў Ёнатана: «Скажы мне, што ты зрабіў?» І Ёнатан адказаў яму і сказаў: «Я пакаштаваў, каштуючы канцом палкі, якую трымаў у руцэ, крыху мёду, і за гэта я мушу памерці».
44
І Саўл сказаў: «Хай гэта зробіць мне Бог і гэта дадасць, калі ты не памрэш, Ёнатан».
45
І народ звярнуўся да Саўла: «Ці ж мусіць памерці Ёнатан, які даў такое вялікае збаўленне Ізраэлю? Гэта несправядліва; жыве Госпад, не ўпадзе на зямлю волас з яго галавы, бо ён сёння дзейнічаў з Богам». Так народ вызваліў Ёнатана ад смерці.
46
І не гнаўся Саўл за філістынцамі, і не пераследаваў іх; філістынцы вярнуліся ў свае сядзібы.
47
А Саўл, умацаваўшы сваё цараванне над Ізраэлем, ваяваў наўкола з усімі сваімі ворагамі: з Маабам, і з сынамі Амона, і з Эдомам, і з царамі Собы і з філістынцамі; і куды б толькі ён ні павяртаўся, усюды перамагаў.
48
Ён мужна змагаўся, і пабіў Амалека, і выратаваў Ізраэль з рук тых, што нішчылі яго.
49
А Саўл меў сыноў: Ёнатана, Ішві і Мэльхісуа. Імёны дзвюх дачок яго: імя старэйшай Мэраб, а імя малодшай Міхол.
50
А імя жонкі Саўла — Ахінаам, яна была дачкою Ахімааса. Імя ж кіраўніка войска яго — Абнэр, ён быў сынам Нэра, дзядзькі Саўла.
51
А Кіс быў бацькам Саўла, а Нэр быў бацькам Абнэра, і былі яны сынамі Абіэля.
52
І ва ўсе дні Саўла ішла зацятая вайна з філістынцамі; калі бачыў Саўл якога-небудзь мужнага чалавека і здатнага да бою, забіраў яго да сябе.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 25
Chapter 26
Chapter 27
Chapter 28
Chapter 29
Chapter 30
Chapter 31
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31