bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian 2017
/
Habakkuk 3
Habakkuk 3
Belarusian 2017
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
1
Малітва Абакука, прарока, на мелодыю ламентацыі.
2
«Пачуў я, о Госпадзе, чутку ад Цябе і ўшанаваў я, Госпадзе, справу Тваю. Ажыццяві яе сярод гадоў, дай пазнаць сярод гадоў. Калі загневаешся — помні пра міласэрнасць Сваю!
3
Бог прыйдзе з Тэмана, і Святы — з гары Паран. Слава Яго пакрывае нябёсы, і зямля поўная хвалы Яго.
4
Бляск Яго — як святло, прамені — з рук Яго: у іх схавана магутнасць Яго.
5
Перад Ім пойдзе смерць, і за нагамі Яго вырушыць пошасць.
6
Ён стаў — і дрыжыць зямля, глянуў — і палохае народы. І распадаюцца горы векавыя, старадаўнія ўзгоркі ападаюць ад шляхоў Яго спрадвечных.
7
Сумнымі ўбачыў я палаткі Хусана, трывожацца палаткі зямлі Мадыян.
8
Ці ж на рэкі гневаешся, Госпадзе, або на рэкі абурэнне Тваё, або на мора раз’ятранасць Твая? Бо садзішся на коней Сваіх, на калясніцы Свае пераможныя.
9
Моцна нацягнеш Ты лук Свой, стрэламі запоўніў калчан Свой. — На ручаі разрэжаш зямлю,
10
убачылі Цябе і затрэсліся горы. Хмары вылілі воды, бяздонне выдала голас свой, увысь падняла рукі свае.
11
Сонца і месяц сталі на свае месцы, адступаюць яны перад святлом стрэлаў Тваіх, перад бляскам зіхацення дзіды Тваёй.
12
Разгневаны, будзеш таптаць зямлю, у абурэнні знішчыш народы.
13
Выступіў Ты дзеля збаўлення Свайго народа, дзеля збаўлення з намашчэнцам Сваім. Ты разбурыў галаву дома бязбожнага, агаліў падмурак аж да голай скалы. —
14
Прабіваеш стрэламі Сваімі галаву ваяроў яго, надыходзячых, як віхор, на загубу маю; радасць іх, як таго, хто скрыта губіць беднага.
15
Адкрыў дарогу ў моры коням Сваім, праз балота водаў многіх.
16
Пачуў я, і ўскіпела нутро маё, на вестку задрыжэлі вусны мае. Боль пранік у косці мае, і пада мной захісталіся ногі мае. Буду спакойны ў дзень трывогі, калі нахлыне яна на народ мой праз тых, хто нападае на нас.
17
Хоць бы дрэва фігавае не расцвіло, і вінаграднікі не далі плоду, і падмануў плод аліўкавых дрэў, ды палі не далі ежы; хоць бы знікла ў аўчарні жывёла, і быдла ў хлявах,
18
я, аднак, буду цешыцца ў Госпадзе і буду радавацца ў Богу, Збаўцы маім.
19
Госпад Бог — сіла мая, і зробіць ногі мае, як у аленя, ды ўзвядзе мяне на вышыні мае». Кіраўніку хора — на гук струнаў.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
All chapters:
1
2
3