bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian 2017
/
John 10
John 10
Belarusian 2017
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 11 →
1
Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто не ўваходзіць у аўчарню праз дзверы, але пранікае інакш, той злодзей і разбойнік;
2
а хто ўваходзіць праз дзверы, той пастыр над авечкамі.
3
Яму прыдзвернік адчыняе, і авечкі слухаюцца яго голасу, і сваіх авечак кліча ён па імю ды выпускае іх.
4
А калі выпусціць сваіх авечак, ідзе перад імі наперадзе, а авечкі ідуць за ім, бо ведаюць яго голас;
5
а за чужым яны не пойдуць, але ўцякаюць ад яго, бо голасу чужых не ведаюць».
6
Такую прыпавесць сказаў ім Ісус; але яны не зразумелі, што значыць тое, што ім гаварыў.
7
Дык сказаў ім Ісус ізноў: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: Я – дзверы для авечак.
8
Усе, колькі іх не прыйшло перада Мною, – злодзеі яны і разбойнікі, але авечкі не паслухалі іх.
9
Я – дзверы: калі хто праз Мяне ўвойдзе, будзе збаўлены; і ўвойдзе, і выйдзе, ды знойдзе пашу.
10
Злодзей не прыходзіць інакш, каб толькі красці, забіваць і губіць; Я ж прыйшоў, каб мелі жыццё і мелі ўдосталь.
11
Я – Пастыр добры. Добры Пастыр аддае за авечак жыццё Сваё.
12
Але найміт ды той, хто не пастыр, у каго авечкі не свае, бачыць, што набягае воўк, кідае авечак ды ўцякае, – а воўк хапае іх і разганяе авечак, –
13
А найміт уцякае, бо ён – найміт і не рупіцца пра авечак.
14
Я – добры Пастыр і ведаю Маіх, і яны Мяне ведаюць,
15
як ведае Мяне Айцец, а Я ведаю Айца; і жыццё Маё аддаю за авечак.
16
Ды і іншых авечак маю, якія не з гэтай аўчарні, і тых належыць Мне прывесці, і будуць яны слухаць голасу Майго, і станецца адзін статак і адзін Пастыр.
17
Таму любіць Мяне Айцец, што Я жыццё Маё аддаю, каб зноў яго атрымаць.
18
Ніхто ў Мяне яго не адбірае, але Я па Сваёй волі аддаю яго. Маю ўладу аддаваць яго і маю ўладу яго атрымаць. Такі загад атрымаў Я ад Айца Майго».
19
Дзеля таго ўзнікла зноў спрэчка між юдэямі з-за гэтых слоў.
20
Затым многія з іх гаварылі: «Дэмана мае і шалее! Нашто Яго слухаць?»
21
Іншыя ж казалі: «Гэта не словы апанаванага дэманам. Ці ж дэман можа сляпым вяртаць зрок?»
22
Сталася тады ў Ерузаліме ўрачыстасць пасвячэння святыні; была зіма,
23
і хадзіў Ісус па святыні ў прысенках Саламона.
24
Тады абступілі Яго юдэі і казалі Яму: «Дакуль будзеш бянтэжыць душу нашу? Калі Ты – Хрыстос, скажы нам яўна».
25
Адказаў ім Ісус: «Сказаў Я вам, а вы не верыце; справы, якія Я выконваю ў імя Айца Майго, яны сведчаць пра Мяне.
26
Але вы не верыце, бо вы не з Маіх авечак, як Я сказаў вам.
27
Авечкі Мае слухаюцца голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мной,
28
і Я даю ім жыццё вечнае, і не прападуць вечна, і ніхто не вырве іх з Маёй рукі.
29
Айцец Мой, Які даў Мне іх, большы за ўсіх, і ніхто не можа вырваць іх з рукі Айца Майго.
30
Я і Айцец – адно».
31
Дык зноў юдэі схапілі камяні, каб Яго ўкаменаваць.
32
Адказаў ім Ісус: «Многа добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца Майго, дык за які з гэтых учынкаў кідаеце ў Мяне камяні?»
33
Адказалі Яму юдэі, кажучы: «Не камянуем Цябе за добрую справу, але за блюзненне, за тое, што Ты, хоць Ты чалавек, робіш Сябе Богам».
34
Адказаў ім Ісус: «Ці ж у законе вашым не напісана: “Я сказаў: вы – багі”?
35
Калі назваў багамі тых, для якіх было прызначана слова Божае, – а Пісанне памыліцца не можа, –
36
аб Тым, Каго Айцец усвяціў і паслаў у свет, вы кажаце: “Ты блюзніш!”, бо Я сказаў: “Я – Сын Божы”?
37
Калі Я не раблю спраў Айца Майго, не верце Мне.
38
Але калі раблю, дык, калі вы Мне верыць не хочаце, верце справам, каб спазналі і паверылі, што Айцец – ува Мне, а Я – у Ім».
39
Імкнуліся затым Яго ўзяць, але Ён ухіліўся ад іх рук.
40
І пайшоў зноў за Ярдан, у месца, дзе раней хрысціў Ян, ды там застаўся.
41
І многія прыходзілі да Яго і казалі: «Ян, што праўда, ніводнага знака не ўчыніў; але ўсё, што Ян аб Ім сказаў, было праўдай».
42
І многія там паверылі ў Яго.
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21