bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian 2017
/
Lamentations 5
Lamentations 5
Belarusian 2017
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
1
«Прыпомні, Госпадзе, што нас напаткала; глянь і прыгледзься да нашай брыдоты.
2
Спадчына наша прыпала чужынцам, чужаземцам — дамы нашы.
3
Сталіся мы сіротамі без бацькі, а маці нашы — быццам удовы.
4
Ваду сваю за грошы купляем, за сваё дрэва грошы плацім.
5
Падганяюць нас з ярмом на шыі, замучаным не даюць супачынку.
6
Да Егіпта выцягвалі мы рукі і да Асірыі, каб наесціся хлеба.
7
Бацькі нашы награшылі, і няма іх, а мы нясём на сабе іх злачыннасць.
8
Слугі пануюць над намі, і няма нікога, хто б адкупіў з рук іх.
9
З небяспекаю для жыцця нашага здабываем хлеб сабе на віду меча ў пустыні.
10
Наша скура, як печ, разгарэлася ад страшэннага голаду.
11
На Сіёне паганілі жанчын, а дзяўчат — па гарадах Юды.
12
Князі павешаны рукамі іх, і да аблічча старых не мелі пашаны,
13
юнакі жорны насілі, хісталіся хлопчыкі пад бярвеннямі.
14
Старэйшыны пакінулі браму, моладзь жа — свае карагоды песенныя.
15
Знікла з сэрцаў нашых радасць, у жалобу змяніліся нашы скокі.
16
З галавы нашай спаў вянец, гора нам, бо мы награшылі!
17
Таму сумным сталася сэрца наша, таму і зацямніліся вочы нашы,
18
дзеля гары Сіён, бо яна апусцела: лісы шнуруюць па ёй.
19
Але Ты, Госпадзе, трываць будзеш вечна, Твой пасад з пакалення ў пакаленне.
20
Чаму навек хочаш пра нас забыцца, чаму на доўгія дні Ты нас пакідаеш?
21
Навярні нас, Госпадзе, да Цябе, і мы вернемся, аднаві дні нашы, як ад пачатку.
22
Ці ж назаўсёды нас адпіхаеш? Ці так ужо моцна на нас злуешся?»
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
All chapters:
1
2
3
4
5