bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian 2017
/
Mark 12
Mark 12
Belarusian 2017
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 13 →
1
І пачаў Ісус прамаўляць да іх у прыпавесцях: «Чалавек заснаваў вінаграднік, і загарадзіў яго плотам, і выкапаў выціскальню, і пабудаваў вежу, і наняў вінаградараў, і аддаліўся.
2
У свой час паслаў ён паслугача да вінаградараў, каб атрымаць пладоў з вінаградніку.
3
Яны ж, схапіўшы яго, збілі ды адправілі з пустым.
4
І зноў выправіў да іх іншага паслугача, а яны і таму, пабіўшы каменнямі, разбілі галаву і зняважылі.
5
І паслаў яшчэ аднаго, і яго забілі, і многіх іншых: адных пакалечылі, другіх пазабівалі.
6
Дык, маючы яшчэ адзінага, улюбёнага сына, паслаў яго ўрэшце, кажучы: “Ушануюць сына майго”.
7
Але тыя вінаградары гаварылі між сабой: “Ён – спадкаемец! Пойдзем, заб’ем яго – і нашаю будзе спадчына”.
8
Ды, схапіўшы яго, забілі і выкінулі з вінаградніку.
9
Дык што зробіць гаспадар вінаградніку? Ён прыйдзе і заб’е вінаградараў, а вінаграднік аддасць іншым.
10
Няўжо вы не чыталі гэтага ў Пісанні: “Камень, які адкінулі будаўнікі, ён стаўся галавою вугла.
11
Ад Госпада гэта сталася, і дзіўна ў вачах нашых”»?
12
І намагаліся Яго ўзяць, але баяліся людзей. Бо ведалі, што супраць іх гаварыў гэту прыпавесць. Дык, пакінуўшы Яго, адышлі.
13
І паслалі да Яго некаторых з фарысеяў і ірадыянаў, каб падлавіць Яго ў слове.
14
Вось, яны, падышоўшы, спыталіся ў Яго: «Настаўнік, мы ведаем, што Ты справядлівы і нікому не патураеш, і не глядзіш на аблічча людзей, але дарозе Божай па праўдзе навучаеш. Ці належыць плаціць падатак цэзару, ці не? Даваць ці не даваць?»
15
А Ён, ведаючы іх крывадушнасць, гаворыць ім: «Чаму Мяне выпрабоўваеце? Прынясіце Мне дынар, каб яго пабачыць».
16
Дык прынеслі Яму дынар. І кажа ім: «Чый гэта адмалюнак і надпіс?» Кажуць Яму: «Цэзара».
17
Дык сказаў ім Ісус: «Што цэзара, аддайце цэзару, а што Божае – Богу». І дзівіліся з Яго.
18
І прыходзяць да Ісуса садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрэсення, і пытаюцца ў Яго, кажучы:
19
«Настаўнік, Майсей напісаў нам: “Калі памрэ чыйсьці брат і пакіне жонку, не маючы сына, дык хай яго брат возьме яе за жонку і створыць нашчадка брату свайму”.
20
Было сем братоў, з іх першы ажаніўся і памёр, не пакінуўшы нашчадка.
21
І другі ўзяў яе за жонку, і таксама памёр, не пакінуўшы нашчадка. Падобна і трэці.
22
Так з ёю ажаніліся сем братоў і не пакінулі нашчадка. Пасля ўсіх памерла і жанчына.
23
Дык пры ўваскрэсенні, калі ўваскрэснуць, чыёй з іх будзе яна жонкаю? Бо сямёра мелі яе за жонку».
24
Гаворыць ім Ісус: «Ці ж не таму вы памыляецеся, што не разумееце ні Пісання, ані магутнасці Божай?
25
Бо калі ўстануць з мёртвых, дык не будуць жаніцца, ані замуж выходзіць, але будуць, як анёлы ў нябёсах.
26
Пра мёртвых, што ўваскрэснуць, ці не чыталі вы ў кнізе Майсея, як Бог сказаў яму пры кусце, гаворачы: “Я – Бог Абрагама, і Бог Ізаака, і Бог Якуба”?
27
Бог не ёсць мёртвых, але Бог жывых! Дык вы моцна памыляецеся».
28
І адзін кніжнік, які чуў іх, як яны спрачаліся, ды бачыў, што добра ім Ісус адказаў, падышоў да Ісуса і спытаўся ў Яго: «Каторае прыказанне з усіх першае?»
29
Ісус адказаў яму: «Першае з усіх прыказанняў такое: “Слухай, Ізраэль! Госпад, Бог наш, – Госпад адзіны.
30
Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёю душой тваёй, усім розумам тваім ды ўсімі сіламі тваімі”.
31
Другое, падобнае да яго: “Любі блізкага свайго як самога сябе”. Большага за гэтыя прыказанні няма».
32
І гаворыць Яму кніжнік: «Добра, Настаўнік! Праўду Ты сказаў, што Бог адзіны, ды няма іншага, апрача Яго,
33
і любіць Яго ўсім сэрцам, і ўсім розумам, усёю душою ды ўсімі сіламі, ды любіць бліжняга, як самога сябе, – гэта больш, чым усе цэласпаленні і ахвяры».
34
Ісус жа, бачачы, што разумна ён адказаў, сказаў яму: «Недалёка ты ад Валадарства Божага». І ніхто ўжо болей не адважыўся Яго пытацца.
35
І, навучаючы ў святыні, Ісус, адказваючы, казаў: «Як жа кніжнікі кажуць, што Хрыстос ёсць Сын Давіда?
36
Сам жа Давід сказаў праз Духа Святога: “Сказаў Госпад Госпаду майму: “Сядзь праваруч Мяне, аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае”.
37
Сам жа Давід называе Яго Госпадам, дык як жа Ён – Сын яго?» І велізарны натоўп людзей ахвотна слухаў Яго.
38
І ў Сваёй навуцы казаў Ісус: «Сцеражыцеся кніжнікаў, якія ахвотна ходзяць у доўгіх шатах і любяць прывітанні на рынку,
39
і першыя лаўкі ў сінагогах ды першыя месцы на банкетах,
40
якія аб’ядаюць дамы ўдоў і напаказ доўга моляцца. Чакае іх строгі прысуд».
41
І, сеўшы насупраць скарбонкі, Ісус глядзеў, як людзі кідалі грошы ў скарбонку. І многія багатыя кідалі шчодра.
42
І калі прыйшла адна ўбогая ўдава, то кінула дзве лепты, значыць квадрант.
43
І, паклікаўшы Сваіх вучняў, гаворыць ім: «Сапраўды кажу вам: гэтая ўбогая ўдава ўкінула больш, чым усе, хто кідаў у скарбонку.
44
Бо ўсе кідалі з таго, што было ў іх у дастатку, а гэтая ў сваім недастатку ўсё, што мела, укінула, усё сваё ўтрыманне».
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16