bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian 2017
/
Philippians 1
Philippians 1
Belarusian 2017
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 2 →
1
Паўла і Цімафей, рабы Хрыста Ісуса, усім святым у Хрысце Ісусе, якія ёсць у Піліпах разам з епіскапам? і дыяканамі:
2
ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Ісуса Хрыста.
3
Дзякую Богу майму, усякі раз успамінаючы вас,
4
заўсёды ва ўсіх малітвах маіх за ўсіх вас з радасцю молячыся,
5
дзеля вашага ўдзелу ў Евангеллі ад першага дня аж да цяпер,
6
маючы пэўнасць, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, давядзе аж да дня Хрыста Ісуса;
7
як справядліва мне думаць пра вас усіх, бо маю вас у сэрцы, і ў путах маіх, і ў абароне, і ва ўмацаванні Евангелля, бо ўсе вы супольнікі мае ў ласцы.
8
Сведка мне Бог, як сардэчна імкнуся да ўсіх вас у Ісусе Хрысце.
9
І аб тым малюся, каб любоў ваша ўсё больш і больш узрастала ў веданні і ўсякім адчуванні,
10
каб пазнаваць вам лепшае, каб вы былі чыстымі і без заганы ў дзень Хрыстоў,
11
поўныя пладоў справядлівасці, што праз Ісуса Хрыста на ўшанаванне і славу Бога.
12
Хачу, браты, каб вы ведалі: тое, што вакол мяне, спрычынілася больш да поспеху Евангелля,
13
бо путы мае ў Хрысце праславіліся ва ўсёй прэторыі і ва ўсіх іншых,
14
і многія з братоў у Госпадзе, асмеленыя маімі кайданамі, яшчэ больш адважыліся без страху абвяшчаць слова.
15
Адны, праўда, з зайздрасці і пярэчлівасці вясцяць Хрыста, іншыя ж – з добрай волі.
16
Тыя, што з любові, – ведаючы, што я дзеля абароны Евангелля пастаўлены,
17
тыя ж, што з зайздрасці, прапаведуюць Хрыста няшчыра, з намерам зрабіць мае путы яшчэ цяжэйшымі.
18
Дык што? Ці так, ці гэтак: ці дзеля віду, ці праўдзіва, Хрыстос абвяшчаецца; і я гэтаму рады, і буду радавацца,
19
ведаючы, што гэта ўсё выйдзе мне на збаўленне праз вашы малітвы і з дапамогай Духа Ісуса Хрыста,
20
паводле чакання і спадзявання майго, што я ні ў чым не пралічуся, але з усёй упэўненасцю, як заўсёды, гэтак і цяпер хай уславіцца Хрыстос у целе маім ці праз жыццё, ці праз смерць.
21
Бо для мяне жыццё – гэта Хрыстос, і смерць – набытак.
22
Але калі жыццё ў целе прыносіць плод у маёй дзейнасці, дык, што выбраць, не ведаю.
23
Цягне мяне адно і другое: жадаю адысці і быць з Хрыстом, бо гэта шмат лепшае,
24
але заставацца ў целе больш патрэбна для вас.
25
І гэта напэўна ведаю, што застануся з усімі вамі на карысць вашу і на радасць веры,
26
каб радасць ваша расла ў Ісусе Хрысце праз мяне, праз маё вяртанне да вас.
27
Толькі жывіце дастойна Евангелля Хрыстова, каб, ці калі прыбуду і ўбачу вас, ці адсутны, пачуў пра вас, што вы стаіце ў адным Духу, аднадумна змагаючыся за веру Евангельскую
28
і ні ў чым не палохаецеся супраціўнікаў, што ім стане знакам загубы, вам жа – збаўлення, і гэта ад Бога.
29
Вам бо дадзена дзеля Хрыста не толькі верыць у Яго, але і цярпець за Яго,
30
такое самае змаганне маючы, якое бачылі ўва мне і як чуеце цяпер пра мяне.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
Recommended Reading
Commentary
Philippians Commentaries
→
Devotional
Philippians Devotional Guide
→
Get This Bible
Belarusian Study Bible
→