bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Ezra 7
Ezra 7
Belarusian Bokun
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 8 →
1
І пасьля гэтых здарэньняў, за валадараньня Артаксэркса, валадара Пэрсіі, Эзра, сын Сэраі, сына Азарыі, сына Хілкіі,
2
сына Шальлюма, сына Цадока, сына Ахітува,
3
сына Амарыі, сына Азарыі, сына Мэраёта,
4
сына Зэрахіі, сына Узі, сына Буккі,
5
сына Абішуа, сына Пінхаса, сына Элеазара, сына Аарона, найвышэйшага сьвятара, —
6
гэты Эзра выйшаў з Бабілону. Ён быў кніжнік, знаўца Закону Майсеевага, які даў ГОСПАД, Бог Ізраіля. I даў яму валадар усё паводле ўсякай просьбы ягонай, бо рука ГОСПАДА, Бога ягонага, [была] на ім.
7
І ўзыйшлі ў Ерусалім некаторыя з сыноў Ізраіля і са сьвятароў, лявітаў, сьпевакоў, прыдзьверных і нэтынэяў у сёмы год валадара Артаксэркса.
8
I прыйшоў ён у Ерусалім у пяты месяц сёмага году валадара;
9
бо ў першы [дзень] першага месяца пачаў ён узыходзіць з Бабілону, і ў першы [дзень] пятага месяца прыйшоў у Ерусалім, бо добрая рука Бога ягонага [была] над ім.
10
Бо Эзра ўмацаваў сэрца сваё, каб дасьледаваць Закон ГОСПАДА і захоўваць [яго] і вучыць у Ізраілі пастановы і прысуды [ягоныя].
11
I вось водпіс лісту, які даў валадар Артаксэркс Эзры, сьвятару, кніжніку, кніжніку словаў прыказаньняў ГОСПАДА і пастановаў Ягоных для Ізраіля:
12
«Артаксэркс, валадар валадароў, — Эзры, сьвятару, кніжніку Закону Бога нябеснага, і гэтак далей.
13
Ад мяне выдадзены загаду, што ўсе з народу Ізраіля, і са сьвятароў і лявітаў у валадарстве маім, якія жадаюць дабраахвотна ісьці ў Ерусалім, няхай ідуць з табою,
14
бо цябе пасылае валадар і сем дарадцаў ягоных, каб наведаць Юдэю і Ерусалім паводле Закону Бога твайго, якое ў руцэ тваёй,
15
і завезьці срэбра і золата, якія валадар і дарадцы ягоныя дабраахвотна ахвяравалі Богу Ізраіля, у Якога сяліба ў Ерусаліме,
16
і ўсё срэбра і золата, якое ты знойдзеш у-ва ўсёй краіне Бабілонскай, разам з дабраахвотнымі дарамі народу і сьвятароў, якія дабраахвотна даюць на Дом Бога свайго, які ў Ерусаліме.
17
Дзеля гэтага без затрымкі купі за гэтыя грошы валоў, бараноў, ягнятаў і ахвяры хлебныя іхнія, і ахвяры вадкія іхнія, і ахвяруеш іх на ахвярніку ў Доме Бога вашага ў Ерусаліме.
18
I што падаецца добрым табе і братам тваім зрабіць з рэшты срэбра і золата, рабіце паводле волі Бога вашага.
19
I начыньне, якое дадзена табе для служэньня ў Доме Бога твайго, пастаў перад Богам у Ерусаліме.
20
I іншыя [рэчы], патрэбныя для Дому Бога твайго, што трэба даць табе, возьмеш з дому скарбаў валадара.
21
I ад мяне, валадара Артаксэркса, выдадзены загад для ўсіх скарбнікаў, якія ў Зарэччы: усё, чаго будзе жадаць ад вас Эзра сьвятар, кніжнік Закону Бога нябеснага, давайце дакладна:
22
срэбра — да ста талентаў, і пшаніцы — да ста кораў, і віна — да ста батаў, і алею — да ста батаў, а солі — без запісу.
23
Усё паводле загаду Бога нябеснага павінна быць зроблена рупліва да Дому Бога нябеснага. Бо навошта быў бы гнеў [Ягоны] на валадарства валадара і сыноў ягоных?
24
I паведамляем вам, што на ўсіх сьвятароў, лявітаў, сьпевакоў, прыдзьверных, нэтынэяў і служыцеляў пры гэтым Доме Божым нельга накладаць ані даніны, ані падатку, ані мыта.
25
А ты, Эзра, паводле мудрасьці Бога твайго, якая ў руцэ тваёй, прызнач урадоўцаў і судзьдзяў, якія будуць судзіць увесь народ, які ў Зарэччы, усіх, якія ведаюць закон Бога твайго; і вучыце тых, якія ня ведаюць.
26
I ўсіх, хто ня будзе выконваць Закон Бога твайго і закон валадара дакладна, тых судзіце на сьмерць або на выгнаньне, або на кару маёмасьці, або на вязьніцу».
27
Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог бацькоў нашых, Які ўклаў у сэрца валадара, каб аздобіць Дом ГОСПАДА, які ў Ерусаліме,
28
і ахінуў мяне міласэрнасьцю валадара і дарадцаў ягоных, і ўсіх магутных князёў валадара! I я ўмацаваўся, бо рука ГОСПАДА, Бога майго, [была] нада мною, і я сабраў з Ізраіля мужоў галоўных ісьці са мною.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10