bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Galatians 4
Galatians 4
Belarusian Bokun
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 5 →
1
Кажу вось: увесь час, пакуль спадкаемца — немаўля, ён нічым ня лепшы за слугу, хоць ён пан усяго,
2
але ён пад наглядчыкамі і аканомамі аж да вызначанага бацькам часу.
3
Гэтак і мы, калі былі немаўлятамі, былі паняволеныя стыхіям сьвету.
4
А калі прыйшла поўня часу, Бог паслаў Сына Свайго, Які быў з жанчыны і быў пад Законам,
5
каб адкупіць тых, якія пад Законам, каб нам атрымаць усынаўленьне.
6
А як вы — сыны, Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, Які кліча: «Абба, Ойча!»
7
Так што ты ўжо не слуга, але сын; а калі сын, дык і спадкаемца Бога праз Хрыста.
8
Але тады, ня ведаючы Бога, вы служылі тым, якія паводле прыроды ня ёсьць богі.
9
Цяпер жа, пазнаўшы Бога, а больш пазнаныя Богам, як вы вяртаецеся ізноў да нядужых і ўбогіх стыхіяў, якім зноў хочаце служыць нанова?
10
Вы сочыце за днямі, і месяцамі, і порамі, і гадамі.
11
Баюся за вас, ці не надарма я працаваў у вас.
12
Прашу вас, браты, будзьце, як і я, бо і я, як вы. Вы нічым ня скрыўдзілі мяне.
13
А вы ведаеце, што я ў нядужасьці цела дабравесьціў вам раней,
14
і вы не пагардзілі спакусай маёй, якая ў целе маім, і не адапхнулі, але прынялі мяне, як анёла Божага, як Хрыста Ісуса.
15
Дык якое было шчасьце вашае! Бо сьведчу вам, што калі б было магчыма, вырваўшы вочы вашыя, вы далі б мне.
16
Дык ці ж я стаўся ворагам вашым, кажучы вам праўду?
17
Рупяцца пра вас нядобра, але хочуць аддзяліць вас [ад нас], каб вы рупіліся пра іх.
18
А добра рупіцца пра добрае заўсёды, а ня толькі, калі я прысутны ў вас,
19
дзеткі мае, якімі ізноў мучуся ў радзінах, пакуль не ўкшталтуецца ў вас Хрыстос.
20
Хацеў бы я цяпер быць прысутным у вас і зьмяніць голас мой, бо я зьбянтэжаны вамі.
21
Скажыце мне вы, якія хочаце быць пад Законам: ці ж вы ня слухаеце Закону?
22
Бо напісана, што Абрагам меў двух сыноў: аднаго ад служкі і аднаго ад свабоднай.
23
Але той, які ад служкі, народжаны паводле цела, а той, які ад свабоднай, — праз абяцаньне.
24
Гэта ёсьць алегорыя. Бо гэта два запаветы: адзін — ад гары Сынай, які нараджае на няволю, які ёсьць Агар,
25
бо Агар ёсьць гара Сынай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерусаліму, які ў няволі з дзецьмі сваімі;
26
а Ерусалім, які ўверсе, — свабодны, ён ёсьць маці ўсім нам.
27
Бо напісана: «Узьвесяліся, няплодная, якая не нараджала; загукай і закрычы, якая ня мучылася ў радзінах, бо шмат дзяцей у самотнай, больш, чым у той, якая мае мужа».
28
А мы, браты, паводле Ісака — дзеці абяцаньня.
29
Але як тады той, які быў народжаны паводле цела, перасьледаваў таго, які паводле духа, гэтак і цяпер.
30
Але што кажа Пісаньне? «Выжані служку і сына ейнага, бо сын служкі ня будзе спадкаемцам разам з сынам свабоднай».
31
Дык вось, браты, мы — дзеці ня служкі, але свабоднай.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6