bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Haggai 1
Haggai 1
Belarusian Bokun
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 2 →
1
У другі год валадара Дарыя, у шосты месяц, у першы дзень месяца, было слова ГОСПАДА праз Агея прарока да Зэрубабэля, сына Шэалтыэля, ваяводы Юды, і Егошуа, сына Егацадака, сьвятара вялікага, кажучы:
2
«Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў, кажучы: “Гэты народ кажа: ‘Не прыйшоў час, час, каб будаваць дом ГОСПАДА’”».
3
І было слова ГОСПАДА праз Агея прарока, кажучы:
4
«А ці вам час жыць у дамах шаляваных, калі гэты дом спустошаны?
5
Таму цяпер гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Зьвярніце сэрца сваё на шляхі свае.
6
Вы сееце шмат, але зьбіраеце мала; ясьцё, але вам ня досыць; п’яцё, але не праганяеце смагу; адзеяцёся, але вам ня цёпла; хто зарабляе плату, зарабляе для дзіравага капшука.
7
Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: Зьвярніце сэрца сваё на шляхі свае.
8
Узыйдзіце на гару, і вазіце дрэва, і будуйце дом; і Я буду спагадаць яму, і ўслаўлюся, кажа ГОСПАД.
9
Спадзяваліся, што будзе шмат, а вось, мала; і што прыносіце ў дом, Я тое разьвею. Чаму? —кажа ГОСПАД Магуцьцяў, — За дом Мой, які спустошаны, а вы бяжыцё кожны да дому свайго.
10
Таму неба над вамі заставалася без расы, і зямля заставалася бяз плоду.
11
І Я паслаў суш на зямлю, і на горы, і на збожжа, і на вінаград, і на аліву, і на тое, што выдае зямля, і на людзей, і на быдла, і на ўсю працу рук”».
12
І паслухалі Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і Егошуа, сын Егацадака, сьвятар вялікі, і ўся рэшта народу голас ГОСПАДА, Бога свайго, і словы Агея прарока, бо ГОСПАД, Бог іхні, паслаў яго, і народ баяўся ГОСПАДА.
13
І сказаў Агей, пасланец ГОСПАДА, будучы пасланым ГОСПАДАМ да народу, кажучы: «Я з вамі, кажа ГОСПАД».
14
І ўзрушыў ГОСПАД дух Зэрубабэля, сына Шэалтыэля, ваяводы Юды, і дух Егошуа, сына Егацадака, найвышэйшага сьвятара, і дух усёй рэшты народу, і яны прыйшлі, і рабілі работу ў доме ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога свайго,
15
у дваццаць чацьвёрты дзень, у шосты месяц, у другі год валадара Дарыя.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 2 →
All chapters:
1
2