bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Joel 1
Joel 1
Belarusian Bokun
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 2 →
1
Слова ГОСПАДА, якое было да Ёэля, сына Пэтуэля.
2
Слухайце гэта, старыя, і прыхіліце вуха, усе жыхары зямлі. Ці было такое ў дні вашыя або ў дні бацькоў вашых?
3
Распавядзіце пра гэта сынам вашым, а сыны вашыя — сынам сваім, а сыны іхнія —пакаленьню наступнаму:
4
Тое, што засталося ад вусеняў, зьела саранча, што засталося ад саранчы, зьелі хрушчы, што засталося ад хрушчоў, паелі чэрві.
5
Прачніцеся, п’яніцы, і плачце, і бядуйце ўсе тыя, што п’юць віно, па маладым віне, бо яно забранае ад вуснаў вашых.
6
Бо прыйшоў на зямлю Маю народ дужы, якога безьліч. Зубы ягоныя — зубы львіныя, а сківіцы — як у ільвіцы.
7
Ён зрабіў пустэчаю вінаграднік Мой, фігавае дрэва Маё паламаў, дашчэнту агаліў яго і адкінуў; зьбялелі галіны ягоныя.
8
Галасі як маладзіца, падперазаная зрэбніцаю, над мужам маладосьці сваёй.
9
Забраныя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія ад Дому ГОСПАДА; у жалобе сьвятары, служыцелі ГОСПАДА.
10
Поле спустошана, у жалобе зямля, бо стаптанае збожжа, высахла маладое віно, зьвяла аліўка.
11
Смуткуйце, земляробы, галасіце, вінаградары, дзеля пшаніцы і дзеля ячменю, бо загінула жніво ў полі.
12
Вінаградная лаза засохла, і дрэва фігавае зьвяла, дрэва гранатовае і пальма, і яблына, і ўсе дрэвы палявыя пасохлі; бо высахла весялосьць між сыноў чалавечых.
13
Падперажыцеся [зрэбніцай] і лямантуйце, сьвятары, галасіце, служыцелі ахвярніку, хадзіце, начуйце ў зрэбніцы, служыцелі Бога майго, бо затрыманыя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія ў Доме Бога вашага.
14
Прызначце сьвяты пост, склічце ўрачысты сход, зьбярыце старых і ўсіх жыхароў зямлі гэтай у Дом ГОСПАДА, Бога вашага, і клічце да ГОСПАДА.
15
Гора дню гэтаму, бо блізка дзень ГОСПАДА, ён прыйдзе як спусташэньне ад Усемагутнага.
16
Хіба не перад вачыма нашымі забіраецца ежа, з дому Бога нашага — радасьць і пацяшэньне?
17
Згніла зерне пад скібамі сваімі, спусьцелі каморы, разбураны пуні, бо высахла збожжа.
18
Як стогне скаціна, блукаюць чароды кароваў, бо няма для іх пашы, і чароды авечак спустошаны.
19
Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, гукаю, бо агонь пажэр пашы пустыні, і полымя спаліла ўсе дрэвы палявыя.
20
Таксама жывёла палявая прагне да Цябе, бо ручаі водаў высахлі, і агонь пажэр пашы пустыні.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3