bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Mark 15
Mark 15
Belarusian Bokun
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 16 →
1
І адразу раніцою, зрабіўшы нараду, першасьвятары са старшынямі і кніжнікамі, і ўвесь сынэдрыён, зьвязаўшы Ісуса, павялі і выдалі Пілату.
2
І спытаўся ў Яго Пілат: «Ты — Валадар Юдэйскі?» А Ён, адказваючы, гаворыць яму: «Ты кажаш».
3
І вінавацілі Яго першасьвятары ў многім.
4
А Пілат зноў спытаўся ў Яго: «Нічога не адказваеш? Глядзі, як шмат сьведчаць супраць Цябе?»
5
Але Ісус больш нічога не адказваў, так што Пілат зьдзівіўся.
6
А на сьвята ён звальняў ім аднаго з вязьняў, за якога прасілі.
7
Быў жа адзін, называны Барабба, увязьнены разам з супольнікамі, якія пад час паўстаньня ўчынілі забойства.
8
І, закрычаўшы, натоўп пачаў прасіць таго, што рабіў ім заўсёды.
9
А Пілат адказаў ім, кажучы: «Хочаце, адпушчу вам Валадара Юдэйскага?»
10
Бо ведаў, што першасьвятары праз зайздрасьць выдалі Яго.
11
Але першасьвятары падбухторылі натоўп, каб лепш адпусьціў ім Бараббу.
12
Дык Пілат, адказваючы, зноў сказаў ім: «Што вы хочаце, каб я зрабіў з Тым, Каго называеце Валадаром Юдэйскім?»
13
Але яны зноў закрычалі: «Укрыжуй Яго!»
14
Пілат жа сказаў ім: «Што ліхога ўчыніў Ён?» Але яны яшчэ мацней крычалі: «Укрыжуй Яго!»
15
Дык Пілат, хочучы дагадзіць натоўпу, адпусьціў ім Бараббу, а Ісуса, убічаваўшы, выдаў на ўкрыжаваньне.
16
І жаўнеры завялі Яго на панадворак, што завецца прэторыя, і склікаюць усю кагорту.
17
І апранаюць Яго ў пурпур, і, сплёўшы вянок з церняў, ускладаюць на Яго.
18
І пачалі вітаць Яго: «Радуйся, Валадару Юдэйскі!»
19
І білі Яго трысьцінай па галаве, і плявалі на Яго, і, кленчучы, пакланяліся Яму.
20
І калі назьдзекваліся з Яго, зьнялі з Яго пурпур, і апранулі Яго ў адзеньне Ягонае. І вядуць Яго, каб Яго ўкрыжаваць.
21
І прымушаюць нейкага Сымона Кірэнэйца, бацьку Аляксандра і Руфа, які ішоў з поля і праходзіў міма, каб узяў крыж Ягоны.
22
І прыводзяць Яго на Гальготу, месца, што перакладаецца Месца Чэрапа.
23
І далі Яму піць віно, зьмяшанае са сьмірнай, але Ён не прыняў.
24
І тыя, што крыжавалі Яго, падзялілі адзеньне Ягонае, кідаючы жэрабя, хто мае яго ўзяць.
25
А была гадзіна трэцяя, і ўкрыжавалі Яго.
26
І быў надпіс віны Ягонай напісаны: «Валадар Юдэйскі».
27
І разам з Ім укрыжавалі двух разбойнікаў, аднаго праваруч, а другога леваруч Яго.
28
І споўнілася Пісаньне: «І да беззаконьнікаў залічаны».
29
І тыя, што праходзілі міма, блюзьнілі на Яго, ківаючы галовамі сваімі і кажучы: «Гэй, Ты, Які руйнуеш бажніцу і ў тры дні адбудоўваеш,
30
выратуй Сябе Самога і зыйдзі з крыжа».
31
Падобна і першасьвятары, насьмяхаючыся, гаварылі з кніжнікамі адзін аднаму: «Іншых ратаваў, а Сябе ўратаваць ня можа.
32
Хрыстос, Валадар Ізраіля, няхай зыйдзе цяпер з крыжа, каб мы ўбачылі і паверылі». І тыя, што былі ўкрыжаваныя з Ім, зьневажалі Яго.
33
А калі настала гадзіна шостая, сталася цемра па ўсёй зямлі ажно да гадзіны дзявятай.
34
І а дзявятай гадзіне Ісус загаласіў моцным голасам, кажучы: «Элёі, элёі, ламма сабахтані», што перакладаецца: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?»
35
І некаторыя з тых, што вакол стаялі, пачуўшы, казалі: «Вось, Ільлю кліча».
36
А адзін, пабегшы і напоўніўшы губку воцатам ды ўсклаўшы яе на трысьціну, даваў Яму піць, гаворачы: «Пакіньце, паглядзім, ці прыйдзе Ільля зьняць Яго».
37
Ісус жа, усклікнуўшы моцным голасам, аддаў духа.
38
І заслона ў бажніцы была разьдзертая надвое ад верху да нізу.
39
Сотнік жа, што стаяў насупраць Яго, убачыўшы, што так закрычаўшы, аддаў духа, сказаў: «Праўда, Чалавек Гэты быў Сын Божы».
40
Былі таксама жанчыны, што глядзелі здалёк, між імі Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба меншага і Ёсіі, і Салямэя,
41
якія, калі Ён быў у Галілеі, хадзілі за Ім і паслугавалі Яму, і шмат іншых, што прыйшлі з Ім у Ерусалім.
42
І калі ўжо настаў вечар, — а быў гэта дзень прыгатаваньня, які ёсьць перад суботаю, —
43
прыйшоў Язэп з Арыматэі, паважаны ратман, які сам чакаў Валадарства Божага. Адважыўшыся, ён увайшоў да Пілата і прасіў цела Ісуса.
44
А Пілат зьдзівіўся, што Ён ужо памёр, і паклікаўшы сотніка, спытаўся ў яго, ці даўно памёр,
45
і, даведаўшыся ад сотніка, аддаў цела Язэпу.
46
І той, купіўшы палатніну і зьняўшы Яго, ахінуў палатнінаю і палажыў Яго ў магілу, якая была высечаная ў скале, і прываліў камень да ўваходу ў магілу.
47
А Марыя Магдалена і Марыя Ёсіева глядзелі, дзе палажылі Яго.
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
Recommended Reading
Commentary
Mark Commentaries
→
Devotional
Mark Devotional Guide
→
Get This Bible
Belarusian Bokun Study Bible
→