bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Romans 12
Romans 12
Belarusian Bokun
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 13 →
1
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,
2
і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.
3
Бо праз ласку, дадзеную мне, кажу кожнаму з вас: ня думайце [пра сябе] больш, чым трэба думаць, але думайце цьвяроза, як Бог кожнага надзяліў мерай веры.
4
Бо як у адным целе маем шмат членаў, але ня ўсе члены маюць тую самую работу,
5
гэтак мы, многія, зьяўляемся адным целам у Хрысьце, а паасобку адзін для аднаго — члены.
6
Калі ж, паводле дадзенай нам ласкі, маем розныя дары, калі прароцтва, [няхай будзе] згодна з верай;
7
калі служэньне — у служэньні; калі хто вучыць — у навучаньні;
8
калі хто суцяшае — у суцяшэньні; калі хто раздае — у шчырасьці; калі хто кіруе — з дбаласьцю; калі хто чыніць міласэрнасьць — з ахвотаю.
9
Любоў [няхай будзе] некрывадушная; брыдзьцеся зла, прыляпляйцеся да дабра.
10
Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;
11
у дбаласьці не лянуйцеся; духам палайце; Госпаду служыце;
12
у надзеі радуйцеся; у прыгнёце будзьце вытрывалымі; у малітве — сталымі;
13
у патрэбах сьвятых бярыце ўдзел; імкніцеся да гасьціннасьці.
14
Дабраслаўляйце тых, якія вас перасьледуюць, дабраслаўляйце, а не кляніце.
15
Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.
16
Думайце між сабою аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе.
17
Нікому не аддаючы ліхотай за ліхоту, дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.
18
Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі.
19
Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу, бо напісана: «“Мне помста, Я аддам”, — кажа Госпад».
20
Дык, калі вораг твой галодны, накармі яго; калі смагне, напаі яго; бо, робячы гэтае, зьбярэш яму на галаву вугольлі распаленыя.
21
Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16