bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Ruth 2
Ruth 2
Belarusian Bokun
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 3 →
1
У Наомі быў крэўны мужа ейнага, чалавек вельмі багаты, з калена Элімэлека, і імя ягонае Боаз.
2
І сказала Рут Мааўлянка Наомі: «Дазволь мне пайсьці на поле зьбіраць каласы за тым, ў каго ў вачах я знайду ласку». І яна сказала: «Ідзі, дачка мая».
3
І пайшла, і прыйшла, і зьбірала на полі за жняцамі. І здарылася, што яна патрапіла на частку поля Боаза, які быў з калена Элімэлека.
4
І вось, Боаз прыйшоў з Бэтлеему і сказаў жняцам: «ГОСПАД з вамі». І яны сказалі яму: «Няхай дабраславіць цябе ГОСПАД».
5
І сказаў Боаз хлопцу свайму, пастаўленаму над жняцамі: «Чыя гэтая дзяўчына?
6
І адказаў хлопец, пастаўлены над жняцамі, і сказаў: «Гэтая дзяўчына — Мааўлянка, якая вярнулася з Наомі з краіны Мааў.
7
І яна сказала: “Дазволь мне зьбіраць і падбіраць між снапамі за жняцамі”. І яна прыйшла, і застаецца ад раніцы аж да цяпер, а ў доме не адпачывала».
8
І сказаў Боаз Рут: «Паслухай мяне, дачка мая. Не хадзі зьбіраць на іншыя палі і не адыходзь адсюль, і заставайся з дзяўчатамі маімі.
9
Падымі вочы твае на поле, на якім жнуць, і хадзі за імі, бо я загадаў хлопцам не чапаць цябе. І калі будзеш смагнуць, падыходзь да глякоў і напіся з таго, адкуль чэрпаюць юнакі».
10
І яна ўпала на аблічча сваё, і пакланілася да зямлі, і сказала яму: «Чаму я знайшла ласку ў вачах тваіх, і ты заўважыў мяне, хоць я — чужынка».
11
І адказаў Боаз, і сказаў ёй: «Расказваючы, расказалі мне пра ўсё, што ты зрабіла для сьвякрыві тваёй пасьля сьмерці мужа твайго, і што ты пакінула бацьку твайго і маці тваю, і зямлю юнацтва твайго, і прыйшла да народу, якога ня ведала ўчора і тры дні таму.
12
Няхай ГОСПАД аднагародзіць табе за ўчынак твой, і няхай будзе поўная твая ўзнагарода ад ГОСПАДА, Бога Ізраіля, пад крылы Якога ты прыйшла схавацца».
13
А яна сказала: «Я знайшла ласку ў вачах тваіх, гаспадару мой, бо ты пацешыў мяне і гаварыў да сэрца служкі тваёй, хоць я ня роўная ніводнай са служак тваіх».
14
І сказаў Боаз да яе: «У час пасілку прыходзь сюды і еш хлеб, і мачай кавалак свой у воцаце». І яна села пры жняцах, і ён даў ёй пражаную пшаніцу, і яна ела, і насыцілася, і яшчэ засталося.
15
І яна ўстала зьбіраць, і Боаз загадаў хлопцам сваім: «Дайце ёй зьбіраць таксама між снапамі, і не саромце яе.
16
І нават кідайце каласы для яе, і пакідайце для яе, і яна будзе зьбіраць, і ня ганьце яе».
17
І зьбірала яна на тым полі аж да вечару, і памалаціла тое, што сабрала, і было таго каля эфы ячменю.
18
І яна ўзяла гэта, і пайшла ў горад, і сьвякруха ейная ўбачыла тое, што яна назьбірала. І яна дастала, і дала ёй тое, што засталося з пасілку.
19
І сказала ёй сьвякруха ейная: «Дзе ты зьбірала ў гэты дзень? І дзе ты працавала? Няхай будзе дабраслаўлёны той, хто зьвярнуў на цябе ўвагу». І яна распавяла сьвякрусе сваёй, у каго яна працавала, і сказала: «Імя чалавека, у якога я працавала сёньня, Боаз».
20
І сказала Наомі нявестцы сваёй: «Няхай ён будзе дабраслаўлёны ГОСПАДАМ, Які не забыўся пра міласэрнасьць Сваю для жывых і памерлых». І сказала ёй Наомі: «Гэты чалавек — блізкі сваяк наш, ён — сваяк-абаронца наш.
21
І сказала Рут Мааўлянка: «Ён сказаў яшчэ мне: “Заставайся з хлопцамі маімі, пакуль яны ня скончаць усяго жніва”».
22
І сказала Наомі Рут, нявестцы сваёй: «Добра гэта, дачка мая, што ты будзеш хадзіць з дзяўчатамі ягонымі і ня будуць табой пагарджаць на іншым полі».
23
І яна заставалася з дзяўчатамі Боаза, і зьбірала каласы, аж пакуль скончылася жніво ячменя і пшаніцы, і яна жыла са сьвякрухай сваёй.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4