bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Zechariah 9
Zechariah 9
Belarusian Bokun
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 10 →
1
Цяжар слова ГОСПАДА на зямлю Хадрах, і на Дамаск, супачынак Ягоны, бо вока ГОСПАДА — на чалавека і на ўсе калены Ізраіля,
2
і на Хамат таксама, які мяжуе з ім, Тыр і Сідон, бо ён стаў надта мудрым.
3
І пабудаваў сабе Тыр горад умацаваны, і назьбіраў срэбра, як пылу, і шчырага золата — як балота вулічнага.
4
Вось, Госпад зруйнуе яго і кіне ў мора багацьце ягонае, і ён будзе зьедзены вагнём.
5
Убачыць [гэта] Ашкелон і спалохаецца, і Газа, і вельмі задрыжыць, і Экрон, бо будзе асаромлена спадзяваньне ягонае, і згіне валадар у Газе, і Ашкелон будзе незаселены.
6
І будзе жыць байструк у Ашдодзе, і Я зьнішчу пыху Філістынцаў,
7
і выкіну кроў ягоную з роту ягонага, і брыдоты ягоныя — спаміж зубоў ягоных; і ён таксама застанецца для Бога нашага, і ён будзе як князь ў Юдзе, а Экрон — як Евусей.
8
І Я стану табарам каля Дому Майго супраць войска, супраць таго, хто праходзіць, і супраць таго, хто вяртаецца, і ня пройдзе больш праз іх прыгнятальнік, бо цяпер Я буду бачыць [гэта] вачыма Маімі.
9
Радуйся моцна, дачка Сыёну, усклікай, дачка Ерусаліму. Вось, Валадар твой прыходзіць да цябе, Ён праведны і збаўляе, Ён пакорны і сядзіць на асьле і на асьляняці, сыне асьліцы.
10
Я вынішчу калясьніцы ў Эфраіма і коней у Ерусаліме, і будзе зьнішчаны лук баявы. І Ён прамовіць пра супакой народам, і ўлада Ягоная — ад мора аж да мора і ад ракі аж да канцоў зямлі.
11
А што да цябе, праз кроў запавету твайго Я выпушчу вязняў тваіх з ямы, у якой няма вады.
12
Вярніцеся ў крэпасьць, вязьні надзеі! Таксама сёньня паведамляю, што падвойна аднагароджу табе,
13
бо Я нацягну Юду да Сябе як лук, напоўню [сагайдак] Эфраімам і ўзьніму сыноў тваіх, Сыёне, супраць сыноў тваіх, Яване, і зраблю цябе як меч волата.
14
І ГОСПАД з’явіцца над імі, і выляціць, як маланака, страла Ягоная, і Госпад ГОСПАД задзьме ў рог, і выйдзе як бура паўднёвая.
15
ГОСПАД Магуцьцяў будзе бараніць іх, і яны пажруць і патопчуць камяні для кіданьня, і будуць піць, і будуць раўсьці, нібы ад віна, і напоўняцца [крывёю] як чаша [ахвярная], як рагі ахвярніка.
16
І збавіць іх ГОСПАД, Бог іхні, у той дзень, як авечак [збавіць] народ Свой; бо яны будуць як камяні [каштоўныя] ў дыядэме, якія зьзяюць у зямлі Ягонай.
17
Якая добрасьць Ягоная, і якая прыгажосьць Ягоная! Збожжа дасьць расьці юнакам, і маладое віно — дзяўчатам.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14